19 красавiка 2024, Пятніца, 5:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Барысавам аўтаінспектары падчас пагоні стралялі па колах «жыгулёў»

4
Пад Барысавам аўтаінспектары падчас пагоні стралялі па колах «жыгулёў»

Экіпаж ДАІ са стралянінай спыняў п'янага кіроўцу ў Барысаўскім раёне.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на прадстаўніка ДАІ МУС Станіслава Салаўя.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 7 траўня паблізу вёскі Глівін пад Барысавам. Супрацоўнікі ДАІ заўважылі «жыгулі» без нумароў, якія ехалі ў бок Беразіно. Кіроўцу былі пададзеныя сігналы аб прыпыненні, якія ён праігнараваў і прадоўжыў рух. Пачалася пагоня.

- Падчас пераследу кіроўцу неаднаразова выстаўляліся патрабаванні аб спыненні, аднак ён іх таксама ігнараваў, ствараючы пры руху рэальную пагрозу жыццю і здароўю людзей, - распавёў Салавей. - Супрацоўнікамі ДАІ былі зробленыя папераджальныя стрэлы, на якія кіроўца таксама не звярнуў увагі.

Інспектарам давялося страляць па колах аўтамабіля.

Як высветлілася пасля затрымання, за стырном быў п'яны 32-гадовы мужчына. На яго склалі некалькі пратаколаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках