19 красавiка 2024, Пятніца, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус зрабіў баявы пісталет з кавалка дрэва і шпінгалета

31
Беларус зрабіў баявы пісталет з кавалка дрэва і шпінгалета

Жыхар Аршанскага раёна захоўваў дома самаробную зброю і патроны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Дзяржкамітэта судовых экспертыз.

«Падчас агляду домаўладання 49-гадовага жыхара Аршанскага раёна ў красавіку гэтага года супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі выяўлены і канфіскаваныя прадметы, падобныя на пісталет і дзевяць патронаў.

Экспэртам Аршанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь устаноўлена, што канфіскаваны прадмет выраблены самаробным спосабам па тыпу пісталетаў і з'яўляецца ручной гладкаствольнай зброяй калібру 5,6 мм, прыдатнай для адзіночных стрэлаў.

Для вызначэння прыдатнасці патронаў да стральбы, і вызначэння пытання аб тым, ці з'яўляюцца яны боепрыпасамі, на базе ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз Віцебскай вобласці была праведзена эксперыментальная стральба.

Устаноўлена, што 7 з 9 патронаў выраблены самаробным спосабам з выкарыстаннем элементаў патронаў заводскага вырабу. Частка з іх прыдатная да стральбы і з'яўляюцца боепрыпасамі да гладкаствольных паляўнічых стрэльбаў 16 калібру.

2 з 9 патронаў з'яўляюцца боепрыпасамі для спартыўнай наразной агнястрэльнай зброі калібру 5,6 мм і прызначаны для стральбы па мішэнях у ходзе трэніровак і спаборніцтваў па стралковаму спорту і біятлону.

На падставе заключэння балістычнай экспертызы Аршанскім Следчым Камітэтам распачатая крымінальная справа паводле ч 2 арт 295 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў)».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках