19 красавiка 2024, Пятніца, 10:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Не стала аднаго з найбольш аўтарытэтных лідараў украінскіх уніятаў

4
Не стала аднаго з найбольш аўтарытэтных лідараў украінскіх уніятаў

Экс-кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы арцыбіскуп Любамір Гузар памёр на 85-м годзе жыцця.

Пра гэта паведамляецца ў афіцыйнай заяве на сайце УГКЦ, у якім гаворыцца, што арцыбіскуп Любамір Гузар памёр 31 траўня а 18:30.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўжо выказаў спачуванні з нагоды смерці арцыбіскупа Любаміра Гузара.

Пасля смерці 14 снежня 2000 года вярхоўнага арцыбіскупа Міраслава Іаана Любачыўскага Сінод Украінскай грэка-каталіцкай царквы выбраў, 25 лютага 2001 біскупа Любаміра Гузара новым арцыбіскупам.

На наступны дзень, 26 2001 года, у Саборы св. Юра ў Львове адбылася інтранізацыя новага вярхоўнага арцыбіскупа, адразу ж пасля якой папскі нунцый інфармаваў, што Ян Павел II, як ён паведаміў тэлеграмай, не толькі пацвярджае такі выбар сінода, але і надае новаму вярхоўнаму архіепіскапу тытул кардынала.

У 2002 годзе вярхоўны арцыбіскуп Любамір асвяціў краевугольны камень свайго Патрыяршага сабора ў Кіеве.

10 лютага 2011 папа Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку Любаміра Гузара з пасады вярхоўнага арцыбіскупа УГКЦ.

Адпаведную просьбу Гузар падаў, калі яму споўнілася 75 гадоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках