25 красавiка 2024, Чацвер, 3:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяць загадак Старажытнага Егіпта, пра якія мы не ведалі

5
Пяць загадак Старажытнага Егіпта, пра якія мы не ведалі

Навука не стаіць на месцы, і дзякуючы сучасным тэхнічным магчымасцям здзяйсняюцца новыя дзіўныя адкрыцці.

Быццам бы мы ўжо ўсё ведаем пра егіпецкія піраміды і магільні. Але навука не стаіць на месцы, і дзякуючы сучасным тэхнічным магчымасцям здзяйсняюцца новыя дзіўныя адкрыцці, якія, у сваю чаргу, прыводзяць да ўзнікнення ўсё новых і новых пытанняў, піша adme.ru.

1. Патаемныя пакоі піраміды Хеопса

У 1993 годзе з дапамогай тэлекіраванага робата «Упуаут II» у паўднёвай вентыляцыйнай шахце піраміды Хеопса была выяўленая дзверцы. Далейшыя даследаванні паказалі наяўнасць невялікага пакойчыка, які сканчаецца яшчэ аднымі дзверцамі.

Толькі ў 2010 годзе ўдасканалены робат «Джэдзі» змог трапіць за першыя дзверцы і выявіў, што медныя ручкі з другога боку аформленыя ў выглядзе акуратных завес, а на падлозе чырвонай охрай намаляваныя значкі.

Больш за тое, нягледзячы на тое, што, паводле афіцыйных звестак, за 9 гадоў ніхто не пранікаў у шахту, у ёй з'явіліся новыя падоўжныя драпіны і глыбокі надрэз на столі.

2. Які рэальны ўзрост Вялікай піраміды?

Мяркуецца, што піраміду дабудавалі ў 2540 годзе да н. э. Аднак некаторыя навукоўцы ставяць гэтую тэорыю пад сумневы праз інвентарную стэлу, якую знайшлі ў Гізе. Выбіты на ёй тэкст кажа пра тое, што Хуфу загадаў не пабудаваць, а толькі адрэстаўраваць сфінкса. Да таго ж сучасныя даследаванні паказваюць, што барозны на ягоным целе - сляды ападкаў, а такі іх узровень быў у гэтым месцы апошні раз 8 тысяч гадоў таму.

Дык колькі ж тады гадоў Вялікай пірамідзе, калі сфінкс уважаецца за больш позняе збудаванне, чым самі піраміды?

3. Цеплавая загадка піраміды Хеопса

У 2016 годзе былі праведзеныя работы для вывучэння піраміды Хеопса метадам інфрачырвонай тэрмаграфіі, і выявілася, што ў фундаменце Вялікай піраміды маюцца невытлумачальныя пустаты.

Мяркуецца, што там можа быць пустая прастора або падземны ход. Адрэзкі з рознымі тэмпературамі былі выяўленыя і ў верхняй частцы піраміды.

Міністэрства старажытнасцяў (Egyptian Ministry of Antiquities) пакуль не дае ніякіх каментароў.

4. Тэхналогіі будаўніцтва пірамід

Хімік Жозэф Давідовіц (Joseph Davidovits) сцвярджае, што блокі пірамід вырабляліся непасрэдна на месцы будаўніцтва. Гэта тлумачыць, чаму ў канструкцыі піраміды ёсць блокі вагой 70 тон і чаму няма шчылін паміж імі (верхні блок вырабляўся адразу над ніжнім).

Але геолагі і палеантолагі, якія вывучалі склад і структуру блокаў пірамід, сцвярджаюць, што блокі ўяўляюць сабой апрацаваныя глыбы натуральных ападкавых адкладаў, што выключае тэорыю Давідовіца.

На гэты момант не існуе адзінай гіпотэзы пра тое, як і з чаго былі пабудаваныя піраміды.

5. Праклён грабніцы Тутанхамона

Грабніца была выяўленая 6 лістапада 1922 года Говардам Картэрам (Howard Carter) і Джорджам Карнарвонам (George Edward Stanhope Molyneux Herbert, 5th Earl of Carnarvon).

Падчас вывучэння грабніцы Картэр знайшоў таблічку, на якой была перасцярога: «над кожным, хто асмеліцца парушыць супакой фараона, смерць раскіне свае крылы», але сам Говард не надаў гэтаму значэння.

Пра тое, што праклён усё ж працуе, загаварылі тады, калі з'явіліся навіны пра смерць 22 чалавек: 13 удзельнікаў ускрыцця грабніцы і 9 іх сваякоў. Да 1930 года ў жывых застаўся толькі сам Говард Картэр.

Навукоўцы спрабуюць растлумачыць праклён фараона атрутай, якую жрацы нанеслі на сцены грабніцы і сам саркафаг, але навуковых пацверджанняў гэтая тэорыя так і не атрымала.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках