25 красавiка 2024, Чацвер, 4:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малады паэт з Воршы напісаў верш «За Катынь!»

6
Малады паэт з Воршы напісаў верш «За Катынь!»

Аляксандр Макарэвіч запісаў свой відэавыступ на Кабыляцкай гары - месцы масавых расстрэлаў у Воршы за часамі СССР.

Малады паэт з Воршы Аляксандр Макарэвіч напісаў верш «За Катынь!» і з дапамогай сяброў запісаў свой відэавыступ на Кабыляцкай гары - месцы масавых расстрэлаў у Воршы за часамі СССР. Галоўны лейтматыў ягонага паэтычнага твора - сталінскія расстрэлы, піша «Вясна».

- Чаму такая тэматыка і чаму па-расейску? Першае: мне сорамна за нашых «пераможцаў», тых, якія нават фронту не бачылі. Вы выдатна разумееце, пра каго я. Нацызм прынёс страшныя беды, і ўспомніце, як Нямеччына вымольвала дараванне. У гэтым выпадку мы маем ганьбу. Абвінавачвалі нацыстаў, а самі з таго ж цеста. Па-другое, я хачу данесці гэтую думку да тых, хто яшчэ вагаецца ў разуменні маштабаў трагедыі не толькі Катыні, але і наогул крывавай лапы НКВД, - кажа Аляксандр Макарэвіч.

Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі» Андрэй Палуда, разважаючы над словамі Аляксандра Макарэвіча, перакідае масток з часоў сталінскіх рэпрэсій у сённяшні дзень:

«На жаль, змрочная спадчына крывавых сталінскіх гадоў, калі без ваганняў расстрэльваліся тысячы людзей, аж да сённяшніх дзён уплывае на жыццё нашага грамадства, на менталітэт сучасніка. А Беларусь, якая захавала многае са свайго камуністычнага мінулага, дагэтуль не можа адмовіцца ад заганнай практыкі выкарыстання такога тыпу пакарання, як расстрэл. І вельмі добра, калі моладзь пачынае задумвацца пра гэта і выказвае сваю пазіцыю».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках