28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве тысячы людзей адсвяткавалі ўваходжанне ў дзеянне бязвізавага рэжыму з ЕЗ

53
У Кіеве тысячы людзей адсвяткавалі ўваходжанне ў дзеянне бязвізавага рэжыму з ЕЗ

Сёння, 11 чэрвеня, уваходзіць у дзеянне бязвізавы рэжым паміж Украінай і Еўрапейскім Звязам.

У цэнтры Кіева, на Хрышчаціку і Еўрапейскай плошчы, прайшлі масавыя гулянні з нагоды ўваходжання ў дзеянне бязвізавага рэжыму Украіны з Еўрапейскім Звязам, піша nv.ua.

У суботні вечар у цэнтры горада сабралася звыш 10 тысяч чалавек, у асноўным моладзь, некаторыя з іх трымалі сцягі ЕЗ і нацыянальныя сцягі Украіны.

На Еўрапейскай плошчы адбыўся святочны канцэрт.

Са сцэны з нагоды гэтай знамянальнай падзеяй таксама павіншаваў усіх украінцаў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Вось нам, браты-ўкраінцы, і ўсміхнуўся лёс, пра які марыла і змагалася не адно пакаленне нашых продкаў! Сёння мы сабраліся, каб разам выканаць сапраўдную «оду радасці» з нагоды атрымання законнага права і рэальнай магчымасці бязвізавых паездак у ЕЗ», - сказаў ён.

Правапарадак у цэнтры сталіцы ахоўвала невялікая колькасць праваахоўнікаў, масавыя гулянні прайшлі спакойна.

Нагадаем, у ноч на 11 чэрвеня грамадзяне Украіны з біяметрычнымі пашпартамі атрымалі права на бязвізавыя паездкі ў краіны ЕЗ і некаторых асобных сяброў Шэнгенскай зоны.

Пастанова аб скасаванні ўязных віз для ўкраінцаў у Еўразвяз была падпісаная ў Страсбургу 17 траўня 2017 года старшынём Еўрапарламента Антоніё Таяні і прадстаўніком Мальты, якая старшынюе ў ЕЗ.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках