29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння каталікі святкуюць Дзень Святой Тройцы

4
Сёння каталікі святкуюць Дзень Святой Тройцы
ФОТА: GLOBUS.TUT.BY

У Каталіцкай царквы Дзень Святой Тройцы адзначаецца ў наступную нядзелю за Пяцідзесятніцай (у 57-ы дзень пасля Вялікадня).

Свята прысвечанае праслаўленню Святой Тройцы - Бога Айца, Сына і Духа Святога, літургічныя чытанні і пропаведзі гэтага дня раскрываюць хрысціянскае вучэнне аб траістасці Бога. У рымскім літургічным календары святы сыходу Святога Духа і дзень Святой Тройцы маюць статус урачыстасці, паведамляе БелТА.

Традыцыйныя колеры ўбораў святароў у Дзень Святой Тройцы, як і ў іншыя вялікія святы, - белыя. З даўніх часоў на Тройцу прынята ўпрыгожваць храмы і дамы свежымі кветкамі, травамі, галінкамі дрэў і прыносіць у храм на асвячэнне букеты з травы і кветак, а пасля службы адносіць іх дадому і захоўваць цягам года як добры сродак ад хвароб. Раней у сярэдзіну такога букета ставілі свечку, якая павінна была гарэць цягам усёй службы.

Травы потым выкарыстоўваліся як абярэг ад розных хвароб, а свечку ўкладвалі ў рукі чалавеку, які памірае.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках