24 красавiка 2024, Серада, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сваякі гамяльчанкі, якая падпаліла сябе на «Камінтэрне»: Яе давялі на працы

32
Сваякі гамяльчанкі, якая падпаліла сябе на «Камінтэрне»: Яе давялі на працы

Жанчына па-ранейшаму ў рэанімацыі.

Сваякі гамяльчанкі, якая спрабавала ўчыніць акт самаспалення, распавялі kp.by аб тым, што прывяло да гэтай трагедыі.

Нагадаем, у пятніцу ўранку 55-гадовая прыбіральшчыца гомельскага прадпрыемства «Камінтэрн» абліла сябе гаручай вадкасцю і падпаліла. Адзенне адразу ўспыхнула, але іншы работнік накінуў на жанчыну покрыва і патушыў агонь. Пацярпелую забрала «хуткая». У лякарні дыягнаставалі апёкі 50% цела і перавялі жанчыну на штучную вентыляцыю лёгкіх. У панядзелак яна па-ранейшаму знаходзілася ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Медыкі заяўлялі, што калі «хуткая» прывезла жанчыну, яна была ў прытомнасці і казала, што ў апошнія дні праходзіла амбулаторнае лячэнне ў псіхіятрычнай лякарні. А адміністрацыя прадпрыемства заявіла, што адчайны крок прыбіральшчыцы не звязаны з працай - у яе быў добры заробак і ўмовы працы, але нядаўна ў жанчыны памёр муж, і пасля гэтага ў яе пачаліся праблемы з псіхікай. Словы жанчыны пра тое, што ў яе скралі стаж, якія яна сказала перад тым, як падпаліць сябе, на прадпрыемстве патлумачылі тым, што работніца апошнім часам займалася афармленнем пенсіі, але з Расеі, дзе яна працавала раней, прыйшлі не ўсе дакументы.

Журналістам удалося звязацца са сваякамі жанчыны, якія прасілі не называць іх, а таксама не пісаць імя і прозвішча пацярпелай жанчыны. Родныя абураныя тым, як аб трагедыі распавядаюць афіцыйныя асобы:

- Яе муж памёр ужо даўно, пяць гадоў таму. І ні на якіх уліках у псіхлякарнях яна не стаяла, лячэнне там не праходзіла. Напраўду яе давялі на працы. Раней яна працавала на паўтары стаўкі, але паўстаўкі забралі. А самая галоўная праблема была з афармленнем пенсіі. Ёй сапраўды не даслалі з Расеі ўсе дакументы, але не толькі ў гэтым прычына. З аддзелам кадраў прадпрыемства было шмат праблем, яе так давялі, што яна перастала спаць. І потым гэта здарылася.

Аб факце інцыдэнту Гомельскі гарадскі аддзел праводзіць праверку, але яе ход там пакуль не каментуюць.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках