28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка забараніў георгіеўскую стужку

17
Парашэнка забараніў георгіеўскую стужку

Прэзідэнт Украіны падпісаў закон аб зменах у кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон Украіны «Аб унясенні змяненняў у Кодэкс Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях аб забароне вытворчасці і прапаганды георгіеўскай (гвардзейскай) стужкі» (№2031-VIII), паведамляе прэс-служба кіраўніка ўкраінскай дзяржавы ў панядзелак.

Гэты закон быў прыняты Вярхоўнай Радай 16 траўня. Дакумент уваходзіць у дзеянне з дня, наступнага за днём яго публікацыі.

Закон дапаўняе Кодэкс Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях новым артыкулам, які ўстанаўлівае адказнасць за выраб і прапаганду георгіеўскай стужкі. Згодна з дакументам, публічнае выкарыстанне, дэманстрацыя або нашэнне георгіеўскай стужкі або яе выявы цягнуць за сабой накладанне штрафу ад 50 да 150 неабкладаных мінімумаў даходаў грамадзян з канфіскацыяй георгіеўскай стужкі або прадметаў з яе выявай.

Такія ж дзеянні, учыненыя паўторна цягам года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання, а таксама выраб або распаўсюд георгіеўскай стужкі або яе выявы прадугледжваюць штраф ад 150 да 300 неабкладаных мінімумаў даходаў грамадзян або адміністрацыйны арышт да 15 дзён з канфіскацыяй георгіеўскай стужкі або прадметаў з яе выявай ва ўсіх выпадках.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках