20 красавiка 2024, Субота, 10:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

406 гадоў назад войска ВКЛ вярнула Смаленск

1
406 гадоў назад войска ВКЛ вярнула Смаленск

Смаленцы, якія вярнуліся ў склад беларускай дзяржавы, надоўга захавалі еўрапейскую ідэнтычнасць.

Вайна 1609-1618 гадоў — вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскім царствам, падчас якой польска-літоўскія войскі на два гады (з 1610 да 1612) займалі Маскоўскі Крэмль, нагадвае сайт history-belarus.by.

Адной з падставаў для вайны стала барацьба караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III Вазы за швэдскую карону. У 1600-1611 Рэч Паспалітая вяла вайну са Швэцыяй за эстонскія землі. Маскоўскі цар Васіль Шуйскі складае звяз са Швэцыяй. Вялікі князь Літоўскі і кароль Польшчы Жыгімонт III Ваза ўступіў у вайну з Маскоўскім царствам.

У 1610 годзе маскоўскае войска было разбітае войскам Рэчы Паспалітай у бітве пры Клушына, войска ВКЛ і Кароны авалодала Масквой і паланіла Шуйскага.

Пасля зрынання Васіля Шуйскага летам 1610 маскоўскі ўрад (сямібаяршчына) прызнала Уладзіслава, старэйшага сына Жыгімонта III, маскоўскім царом і чаканіла ад імя «Уладзіслава Жыгімонтавіча» манету. Уладзіслаў праваслаўя не прыняў, у Маскву не прыбыў і фармальна вянчаны на царства не быў. Да 1634 года ён працягваў карыстацца тытулам Вялікага князя Маскоўскага.

Адной з цэнтральных падзей гэтай вайны таксама стала вяртанне Смаленска ў склад беларускай дзяржавы.

13 чэрвеня 1611 года пасля 20-месячнай аблогі Смаленск быў вернуты ў склад ВКЛ.

Як пісаў расейскі гісторык Л.Н. Энгельгард, «да XVIII стагоддзя смаленскае дваранства называла сябе шляхецтвам, смаленскія шляхціцы аддавалі перавагу чытанню польскіх кніг і бралі сабе жонак з Польшчы (меліся на ўвазе землі Рэчы Паспалітай абодвух народаў – агульнай дзяржавы палякаў і беларусаў). За імператрыцай Ганне Янаўне польскія кнігі на Смаленшчыне былі забароненыя, за валоданне імі білі пугай і высылалі ў Сібір; забароненыя былі таксама шлюбы з полькамі; аднак смаленцы жонак з Расеі па ранейшаму не бралі, аддаючы перавагу шлюбам у сваім асяроддку».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках