25 красавiка 2024, Чацвер, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Магілёвам пачынаюцца вайсковыя манеўры ў рамках «Захаду-2017»

8
Пад Магілёвам пачынаюцца вайсковыя манеўры ў рамках «Захаду-2017»

13 чэрвеня ў Магілёўскім раёне на Дняпры пачаліся сумесныя беларуска-расейскія манеўры інжынерных войскаў.

Згодна з Мінабароны, ад Беларусі ў манеўрах бярэ ўдзел пантонна-маставы батальён 118-й гвардзейскай інжынернай брыгады, ад Расеі - пантонныя часткі расейскіх інжынерных войскаў, нумары якіх не паведамляюцца, паведамляе «Радыё Свабода».

Няма інфармацыі і пра колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія прыедуць пад Магілёў будаваць пантонны мост на Дняпры. Вучэнні пантоннікаў названыя элементам расейска-беларускіх стратэгічных вучэнняў «Захад-2017», якія пройдуць у верасні. Паведамляецца, што мэта магілёўскіх манеўраў - адпрацоўка сумесных дзеянняў па ўзвядзенню пераправы праз водную перашкоду. Працягнуцца вучэнні на Дняпры да 15 чэрвеня.

Пра тое, што ў Беларусі, акрамя вучэнняў «Захад-2017», чакаюцца манеўры інжынерных войскаў па ўзвядзенню мастоў і перапраў, раней пісалі ўкраінскія вайсковыя экспэрты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках