24 красавiка 2024, Серада, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст дамогся скасавання штрафу за мітынг у Курапатах

Актывіст дамогся скасавання штрафу за мітынг у Курапатах
Алесь Чахольскі
Фота: «Радыё Свабода»

Алесю Чахольскаму скасавалі штраф 30 базавых.

Алесю Чахольскаму з КХП БНФ скасавалі штраф 30 базавых велічынь, які Фрунзенскі раённы суд вынес актывісту за мітынг у Курапатах 3 сакавіка. Пастанову скасаваць штраф і перадаць справу на новы разгляд у той жа Фрунзенскі раённы суд 13 чэрвеня вынес суддзя Менскага гарадскога суда Алег Земцаў.

«Падчас разгляду маёй справы ў Фрунзенскім раённым судзе было шмат працэсуальных парушэнняў, на іх я ўказаў падчас разгляду скаргі. Для мяне нечакана, што суддзя прыслухаўся да маіх довадаў, хоць не выключаю, што новы разгляд справы дасць іншы вынік, але і гэта добра», - сказаў у каментары для «Радыё Свабода» Алесь Чахольскі.

3 сакавіка побач з Курапатамі адбыўся мітынг з нагоды пастановы фірмы- забудоўшчыка адмовіцца ад узвядзення тут офіснага будынка. Пазней многіх удзельнікаў пратэстнага лагера і тых, хто прыехаў на мітынг, пакаралі штрафамі, лідараў абароны Зміцера Дашкевіча і Сяргея Пальчэўскага арыштавалі. Актывіст КХП БНФ Алесь Чахольскі - адзін з тых, хто аспрэчыў пастанову раённага суду адносна акцыі ў Курапатах у менскім гарадскім судзе.

У лютым Алесь Чахольскі быў першым, хто паведаміў, што побач з Курапатамі пачалася будоўля офіснага цэнтра. Неўзабаве да асвятлення падзей вакол будоўлі ля Курапатаў падключыліся іншыя СМІ, пачаліся стыхійныя акцыі пратэсту грамадскіх актывістаў і простых грамадзян, побач з будоўляй паўстаў лагер абаронцаў Курапатаў. 2 сакавіка стала вядома, што будоўля офіснага цэнтра прыпыняецца, праз дзень забудоўшчыкі наогул адмовіліся ад будоўлі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках