25 красавiка 2024, Чацвер, 0:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У разгоне акцыі пратэсту ў Маскве ўдзельнічаў былы кіраўнік «Беркута»

17
У разгоне акцыі пратэсту ў Маскве ўдзельнічаў былы кіраўнік «Беркута»
ФОТА: МАРЫЯ КАРПУХІНА / ДОЖДЬ

«Беркутоўцы» расстрэльвалі актывістаў Рэвалюцыі годнасці, у тым ліку беларуса Міхаіла Жызнеўскага.

Экс-камандзір палка спецыяльнага прызначэння «Беркут» МУС Украіны Сяргей Кусюк удзельнічаў у разгоне на Цвярской. Ён быў у форме АМАПу і аддаваў указанні па рацыі. Кусюка сфатаграфаваў карэспандэнт «Дождя».

Тэлеканал адправіў афіцыйны запыт у Цэнтральнае рэгіянальнае камандаванне Расгвардыі, але адказу не атрымаў.

Сяргей Кусюк збег у Крым разам з прадстаўнікамі данецкага «Беркута». З 2015 года Кусюк знаходзіцца ў вышуку Генеральнай пракуратуры Украіны. У ведамстве ўважаюць, што 30 лістапада 2013 года Кусюк кіраваў разгонам Еўрамайдана.

«Беркутоўцы» расстрэльвалі актывістаў Рэвалюцыі годнасці, у тым ліку беларуса Міхаіла Жызнеўскага. Байцы спецпадраздзялення таксама збівалі нашых журналістаў, якія здымалі Аўтамайдан у Чаркасах. Многія з іх цяпер хаваюцца ў Расеі і акупаваным Крыме.

ФОТА: МАРЫЯ КАРПУХІНА / ДОЖДЬ
Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках