29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнікоў адной з буйных гандлёвых сетак падазраюць у нявыплаце падаткаў

3
Кіраўнікоў адной з буйных гандлёвых сетак падазраюць у нявыплаце падаткаў
ФОТА: FOTOLIA

Службовыя асобы праз пасярэдніка карысталіся паслугамі лжэструктур.

Кіраўнікоў адной з буйных гандлёвых сетак у Беларусі падазраюць у нявыплаце падаткаў. Высветлілася, што службовыя асобы праз пасярэдніка карысталіся паслугамі лжэструктур.

Як інфармуе «Еўрарадыё» са спасылкай на БТ, супрацоўнікі фінансавай міліцыі сталіцы сцвярджаюць, што прадпрыемства рэалізоўвала кліентам будаўнічыя матэрыялы і абсталяванне за наяўны разлік, але па касе ўгоды не праходзілі. У бухгалтарскім ўліку адбіваліся фіктыўныя дакументы, паводле якіх адпраўляўся тавар.

Фінансавая міліцыя зацікавілася прадпрыемствам пасля праверкі. Год таму праваахоўнікі затрымалі групу ілжэпрадпрымальнікаў, а ўсе звязаныя з ёй суб'екты гаспадарання старанна вывучылі. Кіраўнікі згаданай гандлёвай сеткі ў 2013-2015 гадах схавалі падаткаў на суму больш за 600 тысяч рублёў. Прадукцыю прадавалі на тэрыторыі Беларусі і Расеі за наяўны разлік. У дачыненні да службовых асоб прадпрыемства распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках