25 красавiка 2024, Чацвер, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд адмовіўся разглядаць справу супраць Максіма Філіповіча

16
Суд адмовіўся разглядаць справу супраць Максіма Філіповіча
МАКСІМ ФІЛІПОВІЧ
ФОТА: SVABODA.ORG

У Гомелі суд Савецкага раёна адправіў абсурдную справу супраць блогера на дапрацоўку.

У Гомелі суд Савецкага раёна не стаў разглядаць і адправіў на дапрацоўку адміністрацыйную справу ў дачыненні да вядомага відэаблогера Максіма Філіповіча, якая паступіла з Савецкага РАУС, паведамляе gomelspring.org.

Пра гэта блогер даведаўся, наведаўшы сёння канцылярыю суда. Выказваючы асцярожны аптымізм, Максім усё ж спадзяецца, што ўлада не пачне пераследаваць грамадзян за відэатрансляцыі ў сацыяльных сетках.

Нагадаем, 2 чэрвеня старэйшы лейтэнант міліцыі Савецкага РАУС Дзмітрый Акуліч выставіў супраць блогера абвінавачванні ў незаконным вырабе і распаўсюдзе жывой відэатрансляцыі ў сацыяльных сетках.

У пратаколе міліцыянт запісаў (даслоўна): «24.05.2017 г. а 10.00 гадзін па адрасе: г. Гомель, вул. Камунараў 3 устаноўлена, што 22.05.2017 г. Філіповіч М.Р. незаконна вырабіў і распаўсюдзіў (давёў да грамадскай думкі нявызначанаму колу асоб) шляхам размяшчэння на канале «Гарантый няма» платнага відэахостынгу ютуба, які выкарыстоўваецца апошнім як СМІ (інфармацыйны рэсурс), распаўсюдзіўшы ў такой форме з дапамогай глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт чарговае інфармацыйнае паведамленне пад назвай «Справы рабіць, а не словы казаць», адказнасць за якое прадугледжана ч.2 артыкула 22.9 КаАП РБ".

Суд відавочна ўсумніўся ў высновах ўчастковага міліцыянта і вярнуў справу на дапрацоўку для ліквідацыі недахопаў.

«У міліцыі ўзялі 17 маіх ролікаў з Youtube і склалі пратакол за выраб і распаўсюджванне сродкаў масавай інфармацыі. Яны напісалі што, «з улікам росту папулярнасці свайго тэлеканала Філіповіч Максім Генадзевіч фактычна падмяняе сабой дзяржаўнае СМІ. У тым ліку, у фарміраванні грамадскай думкі сярод грамадзян Рэспублікі Беларусь», - цытуе міліцыянтаў блогер.

Максім упэўнены, што ў яго дзеяннях адсутнічае склад правапарушэння, бо здымаць на відэа і трансляваць гэта відэа ў Youtube кожнаму гарантуе Канстытуцыя. З гэтай прычыны ён папрасіў СК праверыць ўчастковага міліцыянта на прадмет перавышэння ўлады альбо службовага становішча.

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Леанід Судаленка, які дае кансультацыі блогеру ў прававых пытаннях адзначае, згодна Закону аб СМІ Інтэрнэт сродкі масавай інфармацыі не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі.

«Калі няма прэтэнзій да зместу відэа-трансляцый, то сам факт іх распаўсюду па-за залежнасці ад колькасці падпісчыкаў у блогера, не з'яўляецца парушэннем заканадаўства аб СМІ. І наогул, у гэтай сітуацыі мяне здзіўляе той факт, што галоўным экспэртам у такой важнай для грамадства тэме як ацэнка прадукцыі СМІ прызначылі ўчастковага міліцыянта», - падкрэсліў праваабаронца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках