29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асаблівасці «бясплатнай» медыцыны ў Беларусі

54
Асаблівасці «бясплатнай» медыцыны ў Беларусі

Міністэрства аховы здароўя зацвердзіла платныя працэдуры пры «бясплатнай» медыцыне.

У сетцы паніка: у паліклініках фізіяпрацэдуры сталі платнымі, а яшчэ зацверджаныя квоты на бясплатныя УГД і аналізы! Маўляў, права на бясплатную медыцыну - усё?

«У раённых паліклініках фізіяпрацэдуры па прызначэнні ўчастковага тэрапеўта сталі платнымі? З чаго раптам? Чалавек прыйшоў «на лазер», прызначаны тэрапеўтам тыдзень таму, і заплаціў нешта блізу 13 рублёў за 10 працэдур. Натуральна, у момант прызначэння ні пра якую аплату размова не ішла. Дарэчы, знаёмы распавёў, што з аналагічнай праблемай сутыкнуўся сёння таксама - у іншай паліклініцы зацверджаны квоты на бясплатныя УГД - колькі раз у год можаш зрабіць, аналізы», - пішуць у фэйсбуку.

У сталічнай паліклініцы №12 «Еўрарадыё» запэўніваюць, што УГД робіцца, як звычайна: «Падыходзьце да тэрапеўта, ён вас ставіць на чаргу. Але чарга можа быць і тры, і чатыры месяцы. А платна можаце гэта хоць заўтра. Вось і ўсё».

У Бараўлянскай паліклініцы таксама ніякага загаду аб абмежаванні на бясплатныя медыцынскія паслугі не паступала: «Калі жывяце ў Бараўлянах, прапісаныя тут, не трэба нічога плаціць».

У паліклініцы №29, у якой і апынуўся «платны» лазер, тлумачаць, што сапраўды ёсць шэраг платных працэдур: «Платны лазер, масаж, водныя працэдуры. Гэта даўно платнае. Але ёсць і бясплатныя. УГД платнае? Ну так, раз у год па накіраванню бясплатнае, астатняе ўжо - платна. Ідзіце да лекара на прыём, ён вам усё растлумачыць».

На пытанне, чаму пры бясплатнай беларускай медыцыне лекары выпісваюць хворым платныя фізіяпрацэдуры, галоўны лекар паліклінікі спасылаецца на «мінімальныя сацыяльныя стандарты».

Галоўная тэрапеўтка Камітэта аховы здароўя Менгарвыканкама Алена Капусцінская тлумачыць, што лазер - толькі платная працэдура:

«Ёсць шэраг працэдур, якія не ўваходзяць у пратаколы лячэння, зацверджаныя Міністэрствам аховы здароўя. Да іх належаць і лазер. Яны могуць рэкамендаваць лекарам, але выконваюцца на платнай аснове. Гэта значыць, на падставе дыягназу складаецца пратакол лячэння і абследавання. Усе, што ўключана ў пратакол, усё робіцца бясплатна. Усё, што дадаткова, усе платна. Пры згодзе пацыента».

Нават калі пацыент хоча зрабіць дадатковае абследаванне без накіравання лекара, яно будзе платным. Маюцца на ўвазе і аналізы, і УГД, і флюараграфія.

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках