29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Пастухоў: беларуская ўлада адкінула ўсе правілы прыстойнасці

10
Міхаіл Пастухоў: беларуская ўлада адкінула ўсе правілы прыстойнасці
МІХАІЛ ПАСТУХОЎ
ФОТА: SVABODA.ORG

Былы суддзя Канстытуцыйнага суда распавядае пра абсурдныя пастановы беларускіх судоў.

Як вядома, яшчэ ў сакавіку Фрунзенскі суд Менска асудзіў Алега Воўчака на 13 дзён адміністрацыйнага арышту нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі супраць дэкрэта аб «дармаедстве», якая прайшла 17 лютага. Воўчак абскардзіў прысуд у Менскім гарадскім судзе, і той вызначыў, што пры прыняцці пастановы былі дапушчаныя працэсуальныя парушэнні. Справа накіравана на новы разгляд у той жа Фрунзенскі раённы суд. А не так даўно праваабаронца даведаўся, што паўторны суд над ім адбыўся завочна амаль месяц таму. Пры гэтым на працэс не запрасілі ні яго, ні адваката, ні нават «сведак»-міліцыянтаў, паведамляе «Радыё Рацыя».

12 чэрвеня Менскі гарадскі суд другім разам адмяніў пастанову Фрунзенскага суда сталіцы і накіраваў справу на новы разгляд у той жа раённы суд. Судзяць Воўчака паводле адміністрацыйнай справы ўжо амаль тры месяцы!

- Завочны суд - гэта адступленне ад агульных правіл, і з'яўляецца выключным выпадкам, калі, нягледзячы на ўсе намаганні суда, не ўдаецца забяспечыць прыход фігуранта справы. Але ў нашым выпадку пра працэс нават адвакат не ведаў. І гэта кажа пра тое, што ўлады ўжо адкінулі ўсялякія формы і правілы прыстойнасці і банальна вырашаюць тыя задачы, якія перад імі паставілі. Яны не глядзяць на асобы і абставіны.

- Менскі гарадскі суд другім разам скасаваў пастанову першай інстанцыі і зноў накіраваў справу на разгляд у той жа раённы суд...

- Гэта таксама вельмі рэдкі прэцэдэнт і сведчыць пра тое, што справа знаходзіцца пад кантролем наверсе, але ўлады не ведаюць, што далей рабіць у гэтай сітуацыі. Закрыць справу ім не вельмі хочацца, але асудзіць таксама не могуць, бо справа знаходзіцца не толькі ў фокусе беларускага грамадства, але і міжнародных арганізацый. Вось і шукаюць нейкі выхад з сітуацыі. А праваабаронца, на мой погляд, вельмі добра пабудаваў сваю абарону і, як той казаў, не здаецца перад абставінамі. Хоць і перамогу дасягнуць у гэтым супрацьстаянні вельмі складана, - сказаў Міхаіл Пастухоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках