19 красавiка 2024, Пятніца, 9:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка анансаваў тры «буйныя пускі»: кардон, цэлюлоза і «БелДжы»

28
Сямашка анансаваў тры «буйныя пускі»: кардон, цэлюлоза і «БелДжы»
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Віцэ-прэм'ер пахваліўся запускам новых сумнеўных вытворчасцяў.

Віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка ўрачыста паведаміў аб запуску новых вытворчасцей падчас прэзентацыі холдынгу «Амкадор-Семаш», паведамляе БелТА.

- У найбліжэйшыя месяцы ў нас чакаецца тры буйныя пускі. Па-першае, гэта завод вытворчасці легкавых аўтамабіляў «БелДжы» (кошт праекта $380 млн). Наступны пускавы комплекс - у Гомельскай вобласці ў Добрушы будзем запускаць фабрыку па вытворчасці беленага і нябеленага кардону (кошт $360 млн). І, нарэшце, у Светлагорску ў верасні мы плануем атрымаць першую прадукцыю завода, які каштуе амаль $1 млрд. Там будзе рабіцца сульфатная беленая цэлюлоза, - паведаміў віцэ-прэм'ер.

З ягоных слоў, у Беларусі кожны год прырастае блізу 30-32 млн кубаметраў драўніны.

- Яшчэ 5-6 гадоў таму мы нарыхтоўвалі і перапрацоўвалі ўсяго толькі 11-11,5 млн, а глыбіня перапрацоўкі была 65%. Для параўнання: у Скандынаўскіх краінах глыбіня перапрацоўкі драўніны складае 98-99%, у іх нічога не застаецца, нават пілавіння. Цяпер мы запускаем Светлагорскі ЦКК - там глыбіня перапрацоўкі практычна 100%. Адходы ідуць на ўласны энэргавузел. Зараз у краіне мы перапрацоўваем дзесьці 16,5 млн кубаметраў, а з пускам гэтага завода дадамо яшчэ блізу 3,5 млн кубаметраў - атрымліваецца 20 млн кубаметраў, г.зн. у нас яшчэ ёсць з чым працаваць.

Старшыня Савета дырэктараў ААТ «Амкадор» Аляксандр Шакуцін звярнуў увагу, што мадэрнізацыя дрэваапрацоўчай прамысловасці дала сур'ёзны кансалідаваны эфект.

- Каб вырошчваць лес, займацца лесавытворчасцю, трэба ствараць машыны для аднаўлення, нарыхтоўкі, перавозкі лесу. Сёння ўсё машынабудаванне працуе на гэтую праграму, дрэваапрацоўка дала рэзкі штуршок для развіцця машынабудавання. Менавіта дзякуючы развіццю гэтай галіны мы ствараем магутны завод па вытворчасці лясных машын у Лагойску. Ужо сёння створана цэлая гама машын для лясной гаспадаркі, і 70% гэтых машын мы экспартуем, а значыць, зарабляем валюту для краіны. У нас чарга за такой тэхнікай стаіць, трэба будаваць другі завод - вось вам эфект ад мадэрнізацыі дрэваапрацоўкі, - рэзюмаваў ён.

Завод у вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы будуецца на базе ААТ «Светлагорскі ЦКК». Пасля выхаду прадпрыемства на праектную магутнасць аб'ём вытворчасці таварнай прадукцыі ў ААТ вырасце прыкладна ў 5 разоў. У якасці сыравіны для вырабу цэлюлозы будзе выкарыстаная беларуская драўніна, а таксама адходы яе перапрацоўкі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках