28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як дзяржава зарабляе на здароўі беларусаў

22
Як дзяржава зарабляе на здароўі беларусаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Медыцына ў Беларусі бясплатная толькі для здаровых.

Валерыя Тамашова хварэе на дыябет 1 тыпу. Асобы з такім захворваннем вымушаныя рэгулярна кантраляваць узровень цукру ў крыві - наступствы недагляду могуць быць трагічныя. Электронныя прылады адсочваюць стан здароўя такіх дзетак, як анёлы-ахоўнікі, гаворыцца ў рэпартажы «Белсата».

«Я кожныя 15 хвілін, калі гуляю, то прыкладваю прыбор і правяраю. Некаторыя дзеці адчуваюць самі, што ў іх падае ўзровень цукру, а я не», - кажа Валерыя Тамашова.

Сучасныя прылады для вымярэння цукру ў крыві ў Беларусі не выпускаюць. І бясплатная медыцына ў нашай краіне не забяспечвае імі тых, хто мае патрэбу. Бацькі набываюць электроніку і расходныя матэрыялы да яе за ўласны кошт за мяжой, а гэта $250-300 на месяц. Але, як вядома, за міжнародныя пасылкі, даражэйшыя за 22 еўры трэба плаціць падатак, даплаціўшы 30% ад кошту тавару. Аб правіле «не можаш дапамагчы - хоць бы не перашкаджай», чыноўнікі забыліся.

Маці Валерыі Тамашовай кажа, што больш выгадна заказваць у пасрэднікаў з Расеі, нягледзячы на тое, што яны «накручваюць кошт».

«Хтосьці пакутуе, а нехта зарабляе, - кажа Вольга Тамашова. - Але гэта ўсё адно танней, чым плаціць падатак у нас».

Бацькі дзяцей, хворых на дыябет, аб'ядналіся і прынялі калектыўны зварот у Міністэрства аховы здароўя з просьбай вызваліць ад падатку сем'і, у якіх дзеці маюць пасведчанні аб інваліднасці. Склалі пералік патрэбнага абсталявання і расход сродкаў на набыццё. Сабралі пад дакументам больш за 200 подпісаў.

З міністэрства прыйшла адпіска: маўляў, дзеці ўсім забяспечаныя, а наконт падаткаў пішыце ў Памежны камітэт. Адтуль іх накіравалі ў Камітэт гуманітарнай дапамогі, там - параілі звярнуцца ў Савет міністраў, адкуль перанакіравалі ў Адміністрацыю прэзідэнта.

Летась беларускі бюджэт атрымаў амаль Br2,5 млн падаткаў ад пасылак, якія нашы суайчыннікі замовілі з-за мяжы. Гэта адна дваццатая частка ад святочнага парада на 3 ліпеня. Колькі ў гэтай суме грошай ад такіх вось сем'яў, што маюць патрэбу ў леках?

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках