28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску разаслалі 80 тысяч новых «лістоў шчасця»

77
У Менску разаслалі 80 тысяч новых «лістоў шчасця»

Сталічныя службы занятасці разаслалі некалькі дзясяткаў тысяч лістоў патэнцыйным «дармаедам».

Менскія службы занятасці разаслалі амаль 80 тысяч лістоў тым, хто з'яўляецца кандыдатам у «аплатнікі збору на фiнансаванне дзяржвыдаткаў за 2015 год». «Індывідуальныя запрашэнні накіравалі для надання садзейнічання ў працаўладкаванні. Ёсць даручэнне прэзідэнта дайсці да кожнага з ліку тых, хто хоча знайсці працу», - распавядае tut.by старшыня камітэта працы, занятасці і сацабароны Менгарвыканкама Жанна Рамановіч.

Звесткі аб аплатніках збору на фiнансаванне дзяржвыдаткаў службам занятасці падалі падаткавікі. Аднак нямногія з непрацуючых адгукнуліся на лісты, у якіх спецыялісты прапануюць сваю дапамогу ў працаўладкаванні, - блізу 250 чалавек, адзначае Жанна Рамановіч.

Паводле слоў спецыяліста, работнікі сталічных службаў занятасці працуюць індывідуальна з такімі грамадзянамі, прапануюць тым, хто з'яўляецца аплатнікам збору на фiнансаванне дзяржвыдаткаў за 2015 год, магчымыя варыянты працаўладкавання на сталую і часовую працы.

- У Партызанскім раёне Менска спецыялісты наведваюць аплатнікаў збору дома. Яны высвятляюць, ці мае патрэбу чалавек у дапамозе ва працаўладкаванні. Вельмі часта спецыялісты сутыкаюцца з тым, што грамадзяне на ўказаны адрас не пражываюць альбо працуюць, але не распавядаюць, дзе менавіта. Для садзейнічання ў пошуку працы мы запрашаем іх у службу занятасці насельніцтва. Мы кожнаму спрабуем прапанаваць розныя варыянты працаўладкавання альбо навучанне ў запатрабаваных на рынку працы прафесіях, - кажа Жанна Рамановіч.

Льготы для хатніх гаспадынь і адпрацоўка для былых зняволеных

Тым часам сталічная служба занятасці накіравала прапановы ў зменах у дэкрэт №3 на разгляд рабочай групы пры ўрадзе.

- аплатнікаў збору на фiнансаванне дзяржвыдаткаў умоўна можна падзяліць на дзве групы. Першая катэгорыя - тыя, хто працуе ў ценявой эканоміцы. Другая - тыя, хто не працаваў, не працуе і не збіраецца працаваць. І наша задача на сёння - вывесці першых з ценю (для гэтага шмат робіцца на ўзроўні ўрада), а другую катэгорыю ўцягнуць у працоўную дзейнасць, - кажа Жанна Рамановіч.

Так, сталічная служба занятасці прапануе пашырыць спіс тых, каму не трэба плаціць збор.

- Магчыма, гэта хатнія гаспадыні, прынамсі тыя, хто выхоўвае дзяцей да 14 гадоў. Калі сям'я вызначыла, што жанчына будзе весці хатнюю гаспадарку, значыць, сям'я ў стане паклапаціцца пра яе, - распавядае Жанна Рамановіч.

Як варыянт можна ўвесці абавязковае працаўладкаванне асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі, дадае спецыялістка.

- Для гэтага трэба ўнесці змены ў крымінальнае заканадаўства, каб асобы, якія прыбываюць з месцаў пазбаўлення волі, лячэбна-прафілактычных устаноў, былі абавязаныя працаўладкавацца і, напрыклад, 2 гады адпрацаваць на адным месцы. Магчыма, што за 2 гады ён рэсацыялізуецца і адаптуецца ў працоўным калектыве, - мяркуе спецыялістка.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках