29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка сустрэнецца з Трампам раней за Пуціна

6
Парашэнка сустрэнецца з Трампам раней за Пуціна

Украінскі прэзідэнт на наступным тыдні паляціць у Вашынгтон на паўнавартасныя перамовы.

Украіна і ЗША дамовіліся пра паўнавартасныя перамовы прэзідэнтаў краін Дональда Трампа і Пятра Парашэнкі ў Вашынгтоне на наступным тыдні, піша «Еўрапейская праўда» са спасылкай на некалькі дыпламатычных крыніц.

Масква раней заяўляла, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і Трамп сустрэнуцца ў ліпені на палях саміту G20 у Нямеччыне. Пры гэтым у Белым Доме надоечы расказалі, што пастанова аб сустрэчы Пуціна і Трампа яшчэ не прынятая.

Са слоў суразмоўцаў выдання, найбліжэйшым часам адміністрацыя прэзідэнта афіцыйна абвесціць пра гэты візіт.

«Гаворка ідзе пра паўнавартасны дзяржаўны візіт Парашэнкі ў Вашынгтон, які будзе ўключаць ўсе сустрэчы з ключавымі асобамі, у тым ліку з прэзідэнтам Трампам», - распавёў адзін з іх.

«Ужо ўзгодненая дата, візіт адбудзецца ў чэрвені, найбліжэйшым часам», - адзначыў іншы.

Яшчэ адзін чыноўнік паведаміў, што сустрэча Парашэнкі і Трампа запланаваная на наступны тыдзень.

Агенцтва «Інтэрфакс-Украіна» таксама паведамляе аб хуткай сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і ЗША 19-20 чэрвеня.

«Сапраўды, дасягнутая дамоўленасць пра сустрэчу (з Д. Трампам - заўв.), візіт адбудзецца 19-20 чэрвеня», - сказала крыніца агенцтва ў дыпламатычных колах.

Раней намеснік кіраўніка адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта Канстанцін Елісееў распавядаў, што сустрэча Трампа і Парашэнкі павінна адбыцца раней за сустрэчу з Пуціным. Паводле ягоных слоў, над гэтым актыўна працавалі дыпламаты.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках