23 красавiка 2024, aўторак, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка таемна павялічыў сваю адміністрацыю?

77
Лукашэнка таемна павялічыў сваю адміністрацыю?

У адміністрацыі дыктатара насуперак абвешчанаму «скарачэнню» быў створаны новы аддзел.

Пра гэта ў незалежным расследаванні піша беларускі блогер d-zholik.

«Лукашэнка сакрэтным указам з грыфам «Для службовага карыстання» павялічыў структуру ўласнай адміністрацыі. Адпаведная пастанова была прынятая ім акурат у той дзень, калі колькасць адміністрацыі павінны былі скараціць на 30%.

Яшчэ ў лютым, калі толькі было афіцыйна абвешчана пра будучае скарачэнне чыноўнікаў адміністрацыі Лукашэнкі, я выказаў сумневы з гэтай нагоды.

1 траўня Лукашэнка выдаў засакрэчаны указ №142-ДСП, якім пацвердзіў відавочнае - скарачаць бюракратаў ягонай адміністрацыі, насуперак агучанаму, не будуць.

Зацверджаная толькі ў пачатку гэтага года абноўленая структура адміністрацыі не паспела ўвайсці ў дзеянне, як Лукашэнкам у яе былі ўнесены чарговыя змены: пад даўнюю фаварытку Дар'ю Шманай утвораны аддзел дзяржаўнага пратаколу прэзідэнта.

Нязначны адсотак клеркаў адміністрацыі планава адправілі ў адстаўку, забяспечыўшы за кошт падаткаплатнікаў «залатымі парашутамі» і пенсіяй адпаведна выслузе, і ў парадку пераводу распіхалі па іншых прэзідэнцкіх структурах з засакрэчанай колькасцю.

На паперы значнае скарачэнне, а фактычна - усе на сваіх месцах».

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках