19 красавiка 2024, Пятніца, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фермер з-пад Гомеля: Метады ва ўладаў - свінскія

28
Фермер з-пад Гомеля: Метады ва ўладаў - свінскія

Як чыноўнікі зрабілі банкрутам беларускага селяніна.

У вёсцы Страдубка Гомельскай вобласці з працай не найлепшая сітуацыя. А таму малады, актыўны, з ветэрынарнай адукацыяй Іван Хвоін надумаў займацца ўласнай гаспадаркай.

Больш як паўсотню свіней ён старанна даглядаў, як малых дзяцей. Але ў мінулым годзе ў жніўні дзве свінні здохлі. Іван, як належыць у такой сітуацыі, звярнуўся да мясцовага ветэрынара, аднак вынікаў экспэртызы яму не паказалі, паведамляе «Белсат».

«Яна ведала, што ў мяне такая ж адукацыя, як у яе, і мой дыплом набыты не за сала, яна ведала, што я разумею, што паталагаанатамічная экспэртыза не адпавядае рэчаіснасці», - успамінае Іван Хвоін.

Іван са слязамі на вачах успамінае тое, што адбывалася далей.

Улады заявілі, што жывёлы былі хворыя свіны чумой, іх закапалі тут жа, у двары. А каб хвароба не перанеслася, забілі яшчэ 53 свінні, хлявы, дзе жыло пагалоўе, разабралі і спалілі. У такой сітуацыі выратаванне адно - грашовая кампенсацыя ад уладаў.

«Яны павінны выплаціць поўную кампенсацыю тых страт, якія панёс чалавек, бо ў яго была канфіскаваная такая колькасць ягонай асабістай маёмасці - жывёлін. Ён жа не фермер, у яго прыватная гаспадарка, а ён гэтага пазбавіўся», - тлумачыць юрыдычную старану справы праваабаронца Алесь Яўсеенка.

Івану павінны былі яшчэ ў мінулым годзе выплаціць Br 5 300

Але грошай няма дагэтуль, бо не стае адной, але самай важнай паперы.

«Мне акт аб канфіскацыі жывёл далі, але пасля прапанавалі яго перапісаць, а калі яго перапісалі, мне адмовілі ў атрыманні майго першага экзэмпляру, які мае фінансавую і юрыдычную значнасць. Першы экзэмпляр для таго, каб атрымаць грошы», - кажа гаспадар-небарака.

Іван скардзіўся ў міліцыю, дамагаўся справядлівасці ў раённым і абласным выканкамах, але безвынікова. Не хоча дапамагчы і ветэрынар Лоеўскага раёна, які адмаўляецца каментаваць сітуацыю.

Свінкі былі здаровымі?

Нявыплата кампенсацыі і тое, як расправіліся з жывёламі, змушае Івана думаць, што небяспечнай хваробы ў яго пагалоўя наогул не было.

«Калі ліквідуецца чума, то ствараюцца санітарныя зоны, абвяшчаецца небяспечная зона, небяспечны пункт, абвяшчаецца першая небяспечная зона, другая небяспечная зона, уводзіцца нават войска, каб толькі не распаўсюдзілася гэтая хвароба. Тое, што я бачу ў нас - гэта проста канфіскацыя маёмасці», - кажа Іван Хвоін.

Пры такой сітуацыі ў збанкрутавалых вяскоўцаў няма магчымасці аднавіць гаспадарку. У Івана - адная назва для такіх метадаў: свінскія.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках