24 красавiка 2024, Серада, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Берасцейшчыны ўзбунтаваліся супраць вучэнняў «Славянскае братэрства-2017

36
Жыхары Берасцейшчыны ўзбунтаваліся супраць вучэнняў «Славянскае братэрства-2017

З патрабаваннем спыніць вучэнні абураныя вяскоўцы датэлефанаваліся да Міністэрства абароны.

Сёння на палігоне «Берасцейкі» падводзяць вынікі беларуска-расейска-сербскіх вучэнняў «Славянскае братэрства-2017». Няма сумненняў, што ўсе задачы выкананыя. Але, высвятляецца, засталіся незадаволеныя сярод мірнага насельніцтва, піша выданне «Вечерний Брест».

Жыхары вёскі Закій, што пад Берасцем (Мухавецкі сельсавет), скардзяцца на разбітыя дарогі, зламаныя дрэвы і густы пыл на дахах і вокнах. Кажуць, хадзіў дом хадуном, людзі паўскоквалі з ложкаў, каб спыніць армаду вайсковай тэхнікі. Але не тут-то было...

У панядзелак увечары тут усё яшчэ кружылі гелікаптэры і самалёты. Але вяскоўцаў больш узбурыла калона бранятэхнікі. Сляды яе руху відаць дагэтуль. З аповядаў відавочцаў, закіяўцы пацярпелі двойчы - у пятніцу і панядзелак. Гаворка ідзе пра вуліцу Рачную, у самым канцы вёскі. На рагу - круты паварот з выхадам на поле. Дык вось, «дэсанты» ссеклі некаторыя дрэвы і разбілі ўшчэнт дарогу. Абураныя людзі кажуць, што яны не супраць вайсковых вучэнняў, дзівіць бязладнасць. Калі можна праехаць побач і ёсць дзе, то навошта чыніць страты маёмасці і псаваць настрой людзям? Тым, каго вайскоўцы, трэніруюцца абараняць? Неяк няправільна гэта...

Незадаволены жыхар вёскі Закій Міхаіл Андрусевіч у мінулую пятніцу датэлефанаваўся з гэтай нагоды аж у Міністэрства абароны. Кажа, там яго ўважліва выслухалі, паабяцалі разабрацца. І праўда, пасля абеду даслалі жаўнераў з рыдлёўкамі. Дрэў ужо не вернеш, а вось дарогу выраўнялі. Якім жа было здзіўленне Міхаіла, калі ў гэты ж панядзелак раніцай сітуацыя паўтарылася... Як пад капірку. Калона бранятэхнікі прайшла сапраўды той жа дарогай, што і некалькімі днямі раней... Хоць за некалькі метрах ёсць пракошаны ад быльнягу «адмысловы» з'езд, бядуюць жыхары Рачной.

- Тады навошта было «лезці на плот»? І што ў іх там за выведка? - пытаецца мужчына, - калі яны не здолелі знайсці правільную дарогу.

Шчыра сказаць, дрэўцы там невялікія, іх, напэўна, было цяжка заўважыць. Але жыхарам крыўдна. Саджалі, завіхаліся, падвязвалі, падвезлі тоны пяску, каб навесці такі-сякі парадак. Дрэўцы гэтыя ўтвараюць так званую супрацьпажарную зону, шчыт на краю вёскі. Можа, было б не так крыўдна, калі б вяскоўцам хаця б проста паведамілі...

Думаецца, «шкода» тут больш не матэрыяльная, а маральная... Закіеўцы кажуць, звярталіся і да старшыні сельсавета. Той махнуў рукой, маўляў, пасадзім новыя саджанцы, бяды ніякай няма. Але журналістаў газеты ўпарта запрашалі праехаць яшчэ і на бліжэйшыя лецішчы. У бок, куды рванула тэхніка, абмінуўшы вёску. Маўляў, і там «наламалі дроў». Мы было надумаліся ехаць, але потым спыніліся, захраснуўшы ў пяскох са слядамі вайсковай тэхнікі. Дарога на лецішчы і Камяніцу-Жыровецкую - асобны боль вяскоўцаў. Кажуць, толькі на танку і праедзеш...

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках