17 красавiка 2024, Серада, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія каталікі адзначаюць свята Божага Цела

Беларускія каталікі адзначаюць свята Божага Цела
ФОТА: RACYJA.COM

Урачыстыя працэсіі з удзелам каталікоў лацінскага і грэцкага абрадаў пройдуць у гарадах Беларусі.

Святам адзінства ўсіх каталікоў называюць Божае Цела, якое адзначаецца 15-га чэрвеня. Урачыстыя працэсіі з удзелам каталікоў лацінскага і грэцкага абрадаў пройдуць у гарадах Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Свята дае магчымасць паказаць сваю веру ў Ісуса Хрыста, сваю нацыянальную асаблівасць. Беларускія грэка-каталікі традыцыйна ідуць на працэсіі ў нацыянальных строях з абразамі і харугвамі. Кажа пробашч парафіі Маці Божай Фацімскай у Горадні ксёндз Андрэй Крот:

- Людзі, якія выходзяць паказаць сваю веру, - гэта свядомыя людзі. На жаль, ёсць тыя, якія хаваюцца са сваёй верай, але не трэба баяцца. І я думаю, што для тых, хто яшчэ не ўсвядоміў сваю веру, утойвае яе ці проста саромеецца, гэтае свята - дэманстрацыя таго, што нас шмат, і мы ідзём з рэлігійнымі песнямі, рэлігійнымі сімваламі, верай і малітвай. Магчыма, гэта падштурхне людзей да таго, каб сваю веру вызнаваць адкрыта.

Свята прыйшло ў Рымска-каталіцкую царкву з XIII стагоддзя. Папа Рымскі Францішак заклікае ў гэты дзень у Эўхарыстычнай малітве быць побач з тымі братамі і сёстрамі, якія не могуць выказваць сваю веру ў Ісуса Хрыста адкрыта і церпяць пераслед. Урачыстасці свята Божага Цела ў Горадні пачнуцца ад кафедры Францішка Ксаверыя а 18 гадзіне. Адсюль пачнецца працэсія, якая скончыцца ля Зарэчанскага храма Маці Божай Анёльскай.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках