20 красавiка 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога шклоўскага начальніка пасадзілі

7
Былога шклоўскага начальніка пасадзілі

Старэйшы лейтэнант браў хабары з асуджаных у калоніі.

7 гадоў узмоцненага рэжыму атрымаў жыхар Шклову за хабар ад асуджаных, паведаміла старшая памочніца пракурора Шклоўскага раёна Наталля Шлямнева.

6 чэрвеня 2017 года ўвайшоў у дзеянне прысуд суда Шклоўскага раёна ад 14 сакавіка 2017 года ў дачыненні да гр-на М, паведамляе сайт 6tv.by.

Гэты грамадзянін, праходзячы службу ў органах унутраных спраў на пасадзе начальніка атрада аддзела папраўчага працэсу папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, у перыяд са студзеня да лістапада 2015 года як на просьбу асуджаных да пазбаўлення волі, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі, так і на ўласную ініцыятыву дастаўляў на ахоўную тэрыторыю папраўчай калоніі і перадаваў на тэрыторыі ўстановы асуджаным мабільныя тэлефоны, планшэтныя кампутары, лічбавыя прайгравальнікі (плэеры), гарнітуру да іх, SIM-карты, карты памяці, туалетную ваду, замежную валюту, алкагольныя напоі і медыкаменты, забароненыя да выкарыстання асуджанымі ва ўстанове.

Ён жа з красавіка да кастрычніка 2015 года неаднаразова прымаў у якасці хабару ад асуджаных, якія адбываюць пакаранне ў папраўчай калоніі, іх сваякоў і знаёмых грашовыя сродкі і матэрыяльныя каштоўнасці.

Прысудам суда Шклоўскага раёна паводле ч.1 і ч.2 арт.430, ч.1 арт.71, ч.2 арт.426, ч.2 і ч.6 арт.72 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь гр-ну М. прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 7 гадоў у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады, тэрмінам на 5 гадоў, з пазбаўленнем спецыяльнага звання - старшы лейтэнант унутранай службы.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках