23 красавiка 2024, aўторак, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейская бронетэхніка зладзіць марш-кідок да Берасця

30
Расейская бронетэхніка зладзіць марш-кідок да Берасця

Вайсковая тэхніка таксама праедзе праз Воршу, Менск і Бярозу.

Першы бронепрабег маршрутам Масква - Берасце - Масква стартуе 17 чэрвеня ў расейскай сталіцы, паведамілі карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» ў расейскай Міжрэгіянальнай грамадскай арганізацыі садзейнічання вывучэнню і эксплуатацыі вайсковай тэхнікі «Вайскова-тэхнічнае таварыства».

Больш за 15 адзінак дэмілітарызаванай тэхнікі, у тым ліку БТР і БРДМ, адправяцца ад Паклоннай Гары маршрутам Масква - Адзінцова - Галіцына - Мажайск - Вязьма - Смаленск - Ворша - Менск - Берасце - Бяроза - Масква. Удзельнікі мерапрыемства плануюць усталяваць рэкорд, які ўвойдзе ў Кнігу рэкордаў Расеі як самы працяглы марш-кідок, здзейснены на адноўленай бронетэхніцы XX стагоддзя. Будзе пераадолена звыш 2 300 км шляху.

Кульмінацыяй бронепробегу стануць памятныя мерапрыемствы ў Берасці 22 чэрвеня. Усяго іх падчас марш-кідка па тэрыторыі Расеі і Беларусі плануецца правесці дваццаць.

Акцыя атрымала падтрымку мэрыі Масквы. Ва ўрачыстай цырымоніі старту возьмуць удзел прадстаўнікі дыпламатычных місій краін СНД. Бронепрабег пройдзе пры падтрымцы Маскоўскага Патрыярхата Рускай Праваслаўнай царквы, Гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» (Беларусь), Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках