24 красавiка 2024, Серада, 12:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта пачатак сапраўдных пераменаў, пункт невяртання пройдзены»

3
«Гэта пачатак сапраўдных пераменаў, пункт невяртання пройдзены»
ФОТА: «Радыё Свабода»

Начальнікі сярэдняга звяна гатовыя бунтаваць супраць рэжыму і звяртаюцца ў незалежны прафзвяз па дапамогу.

Пасля роліка Максіма Філіповіча ў прафзвяз РЭП пачалі звяртацца не толькі звычайныя працаўнікі, але і сярэдняе начальства. Пра гэта ў «Фэйсбуку» распавёў юрыст прафзвязу Леанід Судаленка.

Відэа прагледзелі блізу чатырох з паловай тысяч чалавек, пасля чаго ў прафзвязу на прававую дапамогу пачалі звяртацца тыя, для каго гэта раней не было ўласціва: кіраўнікі сярэдняга ўзроўню. Леанід Судаленка звязвае гэтыя звароты менавіта са з'яўленнем відэа Максіма Філіповіча.

«Думаю, я пачынаю разумець, чаму ўлада накінулася на Максіма Філіповіча, які тыдзень таму запісаў відэа пра працу незалежнага прафсаюза РЭП у рэгіёне. Пасля гэтага да мяне на працягу апошніх дзён прыйшлі нават не простыя «рабацягі», як звычайна, а сярэдняе начальства. І хоць яны пакуль не гатовыя гаварыць на камеру пра беззаконне на сваіх прадпрыемствах і ўстановах, але ўжо не хочуць маўчаць і знаходзяцца на мяжы!

Старшыня сельсавета шукае парады ад беззаконня вышэйстаячых чыноў, спецыяліст сярэдняга ўзроўню буйной гандлёвай сеткі распавядае, як вымушаны сядзець каля каналізацыі і сплаўляць туды малако ў сувязі са сканчэннем тэрмінаў захоўвання, і не толькі. Тое, што прыйшлося слухаць ад прадстаўнікоў аховы здароўя, наогул не ўкладаецца ў здаровы сэнс: поўнае беззаконне.

І гэта гавораць ужо людзі, якія яшчэ ўчора, паводле іх жа паказанняў, узначальвалі мясцовыя БРСМы, ініцыятыўныя групы самі ведаеце каго, збіралі на яго карысць подпісы, фальсіфікавалі, у чым таксама прызнаюцца. Цяпер у адной медыцынскай установе скарачаюць спецыялістку з 25-ці гадовым стажам, якая, з ейных слоў, заклікала галоўнага лекара да аднаго: каб ён ставіўся да ўсіх работнікам на роўных умовах! Жанчына, якая мае асабістую падзяку ад самі ведаеце каго за актыўны збор подпісаў, кажа, што будзе гатовая запісаць відэазварот нават да Лукашэнкі.

Мне здаецца, што гэта пачатак, пункт невяртання пройдзены! Трэба размаўляць з людзьмі на іх мове, як гэта робіць Максім, і людзі абавязкова пачуюць!»

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках