28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абаронца каманды Беларусі Міхаіл Сівакоў перайшоў у «Амкар»

Абаронца каманды Беларусі Міхаіл Сівакоў перайшоў у «Амкар»
Міхаіл Сівакоў
ФОТА: FC-METALIST.COM

Беларус падпісаў з клубам 2-гадовы кантракт.

Абаронца Міхаіл Сівакоў, што нядаўна разарваў кантракт з «Арэнбургам», працягне кар'еру ў «Амкары», паведамляе сайт пермскага клуба.

29-гадовы беларус падпісаў з пермякамі 2-гадовы кантракт.

«Мы рады бачыць Міхаіла ў «Амкары». Нам быў патрэбны дасведчаны выканаўца на гэтую пазіцыю, якая, паклаўшы руку на сэрца, пасля сыходу Георгія Джыкіі заставалася досыць уразлівай. У нас было некалькі прэтэндэнтаў - як з ліку расейскіх гульцоў, так і легіянераў.

Мы зрабілі выбар, грунтуючыся на гульнявых і чалавечых якасцях Міхаіла, якія дазволяць яму хутка і лёгка адаптавацца ў новай камандзе. Падкупляюць яго працавітасць, тактычнае мысленне і ўменне гуляць на «другім паверсе».

Такога футбаліста «Амкару» вельмі бракавала ў некаторых матчах мінулага сезону, і мы ўсе спадзяемся, што з яго прыходам абарона нашай каманды стане больш трывалай», - сказаў выканаўчы дырэктар клуба Дзяніс Маслоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках