25 красавiка 2024, Чацвер, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выпускніца Кембрыджа «вучыць» кававаркі і лядоўні разумець эмоцыі чалавека

1
Выпускніца Кембрыджа «вучыць» кававаркі і лядоўні разумець эмоцыі чалавека

Стваральніца стартапа Affectiva ўпэўненая, што хутка ўсе прылады змогуць адгадваць настрой сваіх гаспадароў.

Так лічыць стваральніца стартапа Affectiva Рана Каліобі. Яе кампанія займаецца стварэннем тэхналогій, якія здольныя адрозніваць чалавечыя эмоцыі: гнеў, радасць, натхненне. Яна лічыць, што з магчымасцю адрозніваць эмоцыі гаджэты будуць больш зручнымі і карыснымі для чалавека, піша hightech.fm.

Рана Каліобі распавядае, што яе шлях пачаўся пасля таго, як сашчэпка-памочніца са старой версіі Windows неяк вылезла на экране са словамі: «Здаецца, ты пішаш ліст». Але яна не пісала ніякі ліст, а сасчэпка пастаянна з'яўлялася. Тады яна задумалася, што было б нядрэнна, калі кампутары сапраўды навучацца разумець сваіх гаспадароў. У той момант яна вучылася ў Кембрыджы і тады ж занялася праблемай распазнання эмоцый.

З дапамогай машыннага навучання Каліобі спрабавала навучыць кампутары разумець чалавека. Пазней гэта вылілася ў стартап Affectiva. Журналісты пісалі пра яго, калі ён атрымаў $14 млн у адным з раўндаў інвеставання. Тады сярод кліентаў кампаніі лічыліся распрацоўшчыкі кампутарных гульняў, Unilever, Kellogg's, Mars і CBS. Тэхналогія выкарыстоўваецца ў розных сацыяльных і маркетынгавых кампаніях.

Але Рана кажа, што ў ёй значна большы патэнцыял. «У будучыні не толькі кампутары і смартфоны будуць разумець, што адчувае іх уладальнік, але наогул уся тэхніка: кававаркі, лядоўні, аўтамабілі». Тэхналогія прыдасца ў ахове здароўя, з яе дапамогай можна вызначаць эмацыйны стан чалавека, прагназаваць дэпрэсіі і нервовыя зрывы. Чалавек правярае тэлефон кожныя 10 хвілін, за гэты час сістэма зможа дакладна адсочваць змены ў яго стане.

Асобным пунктам з'яўляецца ўкаранення EI (emotional intelligence) у аўтамабілі. На думку Каліобі, гэта абавязковы пункт пры пераходзе да цалкам аўтаномнага кіравання. Падчас пераходнага перыяду аўтамабілям часам давядзецца перадаваць кіраванне назад кіроўцу, але ў сістэмы павінна быць разуменне, ці гатовы кіроўца гэта кіраванне прыняць. Па эмоцыях гэта будзе прасцей вызначыць. Ды і значна больш эфектыўна, калі тая ж Siri бачыць, што дала няправільны адказ і яе гаспадар засмучаны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках