19 красавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалістам «Нафтану» не плацяць заробак ужо пяць месяцаў

8
Футбалістам «Нафтану» не плацяць заробак ужо пяць месяцаў

Галоўны трэнер «Нафтана» Алег Сідарэнка распавёў пра праблемы клуба.

- Калі не сакрэт, калі вы апошнім разам атрымлівалі заробак?

- У сакавіку нам пералічылі зусім нязначную суму. На сёння запазычанасць клуба перад гульцамі і трэнерамі складае пяць месяцаў, - распавёў by.tribuna.com Алег Сідарэнка.

- Прабачце, але здаецца, што «Нафтан» можа зняцца з чэмпіянату пасля першага кола.

- Сёння ў клуба ёсць абавязкі перад футбалістамі за 2014 год. Мы пастаянна на кантролі ў федэрацыі. Ёсць шмат праблем, якія я не маю права агучваць. Сёння наша асноўная задача - проста захаваць клуб, каб хаця б дайграць сезон да канца. Вядома, можна крычаць, што «Нафтан» павінен падолець БАТЭ, «Шахцёр» або берасцейскае «Дынама», але цяпер мы з гэтымі камандамі, як слон і Моська. Такая рэальнасць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках