19 красавiка 2024, Пятніца, 10:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Майкл Фелпс здзейсніць заплыў навыперадкі з белай акулай

2
Майкл Фелпс здзейсніць заплыў навыперадкі з белай акулай
Майкл Фелпс
ФОТА: GETTY IMAGES

Майкл Фелпс – адзіны ў гісторыі спорту 19-разовы алімпійскі чэмпіён у плаванні.

Знакаміты плывец Майкл Фэлпс, які ўтрымлівае тытул самага паспяховага спартоўца ў гісторыі Алімпійскіх гульняў, возьме ўдзел у заплыве навыперадкі з вялікай белай акулай для тэлепраграмы на канале «Дыскаверы», паведамляе расейская служба BBC.

«Самы тытулаваны спартовец у свеце супрацьстаіць самаму эфектыўнаму драпежніку акіяна», – анансуе «Дыскаверы» будучую гонку.

Шанцы Фелпс на перамогу здаюцца невялікімі: амерыканец здольны развіць у вадзе хуткасць да 6 міляў за гадзіну (9,6 км\г), а акула – да 25 міляў за гадзіну (40,2 км\г).

На думку прадстаўніка Аўстралійскага грамадства захавання мораў Туні Мата, у гонцы пераможа акула.

«Мы ўсе можам быць упэўненыя, што гонка Фелпса і акулы будзе праходзіць не ў алімпійскім басейне. Я думаю, што будзе параўноўвацца хуткасць чалавека ў вадзе і хуткасць арганізма, які цягам мільёнаў гадоў развіваўся ў водным асяродку і ідэальна да яго прыстасаваны», – кажа Мата.

Майкл Фелпс – адзіны ў гісторыі спорту 19-разовы алімпійскі чэмпіён у плаванні.

Белая акула – адна з найбуйнейшых драпежных рыбаў на Зямлі, можа дасягаць сямі метраў у даўжыню.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках