17 красавiка 2024, Серада, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскім дэсантнікам «спадабалася» Беларусь

13
Расейскім дэсантнікам «спадабалася» Беларусь

Цягам года на тэрыторыі Беларусі пройдзе блізу 40 розных вучэнняў.

Падраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў Расеі да канца года возьмуць удзел у пяці супольных вучэннях з падраздзяленнямі замежных дзяржаваў, паведамляе «Свабода» са спасылкай на interfax.by.

Адзначаецца, што Расея актывізуе кааперацыю з іншымі краінамі ў ваеннай галіне. Так, у 2016 годзе было праведзена 50 мерапрыемстваў, на 2017 іх ужо запланавана больш за 70.

У дэпартаменце інфармацыі і масавых камунікацый Мінабароны РФ удакладнілі, што з пачатку гэтага года расейскія дэсантнікі ўзялі ўдзел у чатырох супольных тактычных вучэннях, тры з якіх праводзіліся на тэрыторыі Беларусі. А кульмінацыяй стануць маштабныя расейска-беларускія манеўры «Захад-2017» сёлета ў верасні.

«Усе мерапрыемствы праводзяцца ў адпаведнасці з планам міжнароднай дзейнасці Мінабароны Расеі на 2017 год», – запэўніваюць у Маскве.

Усяго, паводле словаў экспертаў, цягам года на тэрыторыі Беларусі пройдзе блізу 40 розных вучэнняў, у тым ліку супольных.

Паводле некаторых звестак, у тым ліку ад крыніцаў у абаронных установах краінаў NATO, Расея можа пакінуць у Беларусі пэўную колькасць вайскоўцаў і тэхнікі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках