20 красавiка 2024, Субота, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уніяты адзначылі Дзень усіх беларускіх святых

2
Уніяты адзначылі Дзень усіх беларускіх святых

Гарадзенскія грэка-каталікі малітоўна ўспомнілі святых беларускага народа.

Адразу ў трох месцах – Гродне, Адамовічах і форте №2, што ў Навумавічах, – гарадзенскія грэка-каталікі малітоўна ўспомнілі святых беларускага народа, якія неслі асвету, культуру, выяўлялі самаадданасць за вялікі перыяд хрысціянскай гісторыі, паведамляе «Радыё Рацыя».

– Нашы святыя неслі святасць, хрысціянства да нас праз сваю пабожнасць і асвету. І гэта для нас, беларусаў, сёння надзвычай важна. Мы павінны жыць на прыклад гэтых святых і тых першых крокаў святасці ў нашым народзе Еўфрасінні Полацкай і Кірылы Тураўскага, памятаць, з чаго пачыналася наша святасць: з уласнага хрысціянскага жыцця і асветы, – кажа айцец Андрэй Крот.

На заканчэнне Дня ўсіх беларускіх святых сярод гарадзенскіх грэка-каталікоў традыцыйна праводзіцца малітоўная сустрэча ў форце №2, што ў вёсцы Навумавічы. Там падчас Другой сусветнай вайны нямецкія карнікі расстралялі мноства мірных жыхароў Гародні і ваколіцаў.

На месцы расстрэлу цяпер усталяваныя памятныя знакі: мармуровы крыж і табліца з імёнамі ўсіх загінулых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках