19 красавiка 2024, Пятніца, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Кубку канфедэрацый упершыню ў гісторыі адмянілі гол пасля відэапаўтору

3
На Кубку канфедэрацый упершыню ў гісторыі адмянілі гол пасля відэапаўтору
Фото: Спортбоксa

Узяцце брамы было ануляванае ў зборнай Партугаліі ў матчы з Мексікай.

Абаронца зборнай Партугаліі Пепе ў гульні Кубка канфедэрацый – 2017 супраць Мексікі ў Казані на 21-й хвіліне адправіў мяч у сетку брамы спаборніка. На табло на карысць Партугаліі загарэлася «адзінка» – 1:0, піша «Прессбол».

Аднак пасля кансультацыі з відэаасістэнтам галоўны арбітр сустрэчы Нестар Пітана ўзяцце брамы адмяніў, паколькі Пепе дакрануўся да мяча, апынуўшыся ў становішчы «па-за гульнёй».

Такім чынам, упершыню на буйных турнірах галоўны арбітр скарыстаўся падказкай калегаў, якія паглядзелі відэапаўтор.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках