29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывіст - «шуняўкам»: Гадзіннік цікае, лічыльнік шчоўкае, ваш час сыходзіць

15
Актывіст - «шуняўкам»: Гадзіннік цікае, лічыльнік шчоўкае, ваш час сыходзіць

Колькі разоў ужо існаванне дыктатарскіх рэжымаў заканчвалася выбухам ці ўсхліпам.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Сяргей Спарыш.

«Беражыце Статкевіча.

Гадзіннік цікае, лічыльнік шчоўкае, час сыходзіць. Правілы гульні немінуча зменяцца - новыя не задавальняюць нікога, акрамя вас, а вас мала. Адзінае, што дапамагае вам захаваць статус кво - гэта тое, што пакуль яны яшчэ здаюцца большасці досыць памяркоўнымі, каб дазволіць вам яго захаваць. Але хто ведае, што будзе заўтра, што запусціць ланцуговую рэакцыю? Колькі разоў ужо мы назіралі, як ваша існаванне заканчвалася выбухам ці ўсхліпам? Вы ведаеце адказ: незлічоная колькасць разоў, таму вы баіцеся.

Статкевіч чалавек не злы, памяркоўны, са шляхецкімі ўяўленнямі пра справядлівасць, схільны да кампрамісаў. Ён даруе вам, каб пазбегнуць лішняй крыві суайчыннікаў. Калі прыйдзе Дзень, якога мы чакаем - маліце Алаха ці Ісуса, каб ля кіравання аказаўся ён.

Ёсць іншыя людзі - маладзейшыя, больш цынічныя, больш злапомныя. Яны занясуць у свае сшыткі кожную дробную і буйную крыўду - і ўзгадаюць іх у той Дзень.

Ці трэба вам, каб яны былі вымушаныя змяніць Статкевіча?

Вы ходзіце за Статкевічам табунамі. Таму звяртаюся не да вашага гонару - у падонкаў няма гонару - а да вашага інстынкту самазахавання. Калі ён чхне - падбягайце і хорам зычце добрага здароўя. Калі спатыкнецца - падстаўляйце руку, каб не выцяўся.

Беражыце Статкевіча».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках