20 красавiка 2024, Субота, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэжым праваліўся ў пазыковую яму

17
Рэжым праваліўся ў пазыковую яму

Абвал расейскага рубля сур'ёзна паўплывае на беларускую эканоміку.

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі ў студзені-траўні 2017 года вырас у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года на 0,9% і склаў 38,7 мільярда рублёў, адзначае Нацыянальны статыстычны камітэт.

Урад Беларусі згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны разлічвае на рост ВУП на 1,7% паводле вынікаў 2017 года.

Паводле ацэнцы МВФ, ВУП краіны сёлета знізіцца на 0,8%, піша zautra.by.

Сусветны банк прагназуе зніжэнне рэальнага валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў 2017 годзе на 0,4%.

ЕАБР і ЕБРР прагназуюць падзенне на 0,5%.

За кошт чаго расце ВУП Беларусі і чые прагнозы - МВФ, ЕАБР і ЕБРР ці беларускага ўрада - спраўдзяцца?

Са слоў кандыдата эканамічных навук Леаніда Злотнікава, рост беларускага ВУП ідзе за кошт расейскага рубля і палітыкі Цэнтрабанка Расеі: курс расейскага рубля год-паўтара быў 65-67 рублёў за даляр, а цяпер стаў 53-54 рублі.

- 40% нашага імпарту ідзе ў Расею за рублі, адзін і той жа аб'ём беларускага экспарту ў Расею ў перакладзе на даляры цяпер даў адсоткаў на дзесяць больш. Ды і цэны нафты сёлета ў параўнанні з пачаткам 2016 года павялічыліся на 15-20%. У сувязі з гэтым у свеце выраслі цэны на прадукты харчавання, і ад экспарту прадуктаў харчавання ў Расею ў даляравым эквіваленце беларусы атрымалі ў паўтара раза больш пры практычна тым жа аб'ёме, - канстатуе экспэрт.

Ён упэўнены, што гэтыя знешнія фактары былі больш уплывовымі, чым унутраныя.

- У пачатку года беларуская прамысловасць павялічыла аб'ём экспарту, продажаў, але ў той жа час за першы квартал дэбіторская запазычанасць у прамысловасці вырасла на 10%. Гэта значыць, што мы адправілі прадукцыю, але не атрымалі за яе грошай, - адзначае эканаміст.

Запазычанасць прадпрыемстваў перад банкамі расце, павялічваецца напружанне і ў самой банкаўскай сістэме. Па-ранейшаму даюцца ўказанні забяспечыць крэдыты ў сотні мільёнаў даляраў то Менскага трактарнага заводу, то Беларускаму металургічнаму заводу ў Жлобіне.

- Напрыклад, жлобінскі завод ледзь выйшаў на 17 тысяч даляраў прыбытку за мінулы год. Улічваючы, што перад гэтым яны нарошчвалі абавязкі, з гэтага прыбытку, наўрад ці можна назваць ростам, хоць гэта лепш, чым страты, - лічыць Леанід Злотнікаў.

Сёлета, паводле ягоных прагнозаў, такіх умоў ужо не будзе.

- Цэны нафты паступова зніжаюцца. Амерыка будзе працаваць на тое, каб забяспечваць Еўропу газам і нафтай, можна чакаць, што кошты яшчэ знізяцца, - кажа суразмоўца. - Курс расейскага рубля да даляра пачынае падаць, і выгаднасць нашага гандлю з Расеяй таксама будзе зніжацца.

Калі нейкі працэнт росту ВУП і здарыцца, то ён не памяняе сітуацыю, мяркуе Леанід Злотнікаў.

- Мы ў пазыковай яме, нашы запазычанні растуць. Калі год таму запазычанасць складала 2-3 адсоткі ад рэсурсу банкаўскай сістэмы, то цяпер яна большая і напружанне ў банкаўскай сістэме таксама расце.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках