28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі настаўнік стаў знакамітым дзякуючы Трампу і вееру

Амерыканскі настаўнік стаў знакамітым дзякуючы Трампу і вееру

Прэзідэнт ЗША параіў настаўніку дзейнічаць і дазволіў парушыць афіцыйны пратакол.

Амерыканскі настаўнік з Род-Айленда праславіўся ў інтэрнэце, сфатаграфаваўшыся з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам у незвычайным амплуа, паведамляе ВВС.

29-гадовы Нікас Яніпулас, які атрымаў званне настаўніка года ў сваім штаце, разам з іншымі педагогамі з усёй краіны прыехаў у Белы дом для сустрэчы з прэзідэнтам.

Аднак менавіта ягоная фатаграфія з Дональдам Трампам і першай лэдзі Мелані атрымала тысячы «лайкаў» - шмат у чым дзякуючы вееру, які ён прадэманстраваў на здымку.

Сам прэзідэнт, са слоў Яніпуласа, назваў веер стыльным.

«Я ўсяго толькі спытаў прэзідэнта: «Вы не супраць, калі я буду з веерам на фатаграфіі?» На што Трамп адказаў: «Без пытанняў, давай». Так што, я дастаў свой веер і падрыхтаваўся пазіраваць».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках