12 снежня 2019, Чацвер, 17:11
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі яшчэ на год

1
Еўразвяз прадоўжыў санкцыі супраць Расеі яшчэ на год

Абмежаванні былі падоўжаныя без абмеркавання, у адказ на незаконную анэксію Крыма.

Кіраўнікі МЗС краін-сябраў Еўразвязу без абмеркавання працягнулі на год дзеянне санкцый супраць Расеі праз акупацыю Крыма, паведамляе ria.ru са спасылкай на Раду ЕЗ.

Цяперашнія санкцыі павінны былі скончыцца 23 чэрвеня.

Адзначаецца, што абмежаванні працягнутыя «ў адказ на незаконнае далучэнне Крыма і Севастопаля Расеяй да 23 чэрвеня 2018 года».

Санкцыі супраць РФ праз Крым упершыню ўвялі ў чэрвені 2014 года. Абмежаванні пачаліся з забароны імпарту ў ЕЗ тавараў без украінскіх сертыфікатаў, пазней Еўразвяз абмежаваў увоз у Крым значнай колькасці тавараў з ЕЗ і цалкам забараніў інвестыцыі ў эканоміку паўвострава.

Таксама ЗША і ЕЗ увялі персанальныя санкцыі супраць шэрагу дэпутатаў ад Крыма. У Вашынгтоне не раз заяўлялі, што пакінуць у сіле санкцыі ў сувязі з акупацыяй Крыма датуль, пакуль Расея захоўвае кантроль над паўвостравам.