Качанава заблыталася ў сведчаннях
25- 19.06.2017, 11:45
- 22,139
Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі капіюе звычкі свайго начальніка.
Зарабляць менш мінімалкі - гэта ўсё ж такі нармальна ці не?
У пачатку 2016 года тагачасная віцэ-прэм'ерка краіны Наталля Качанава выказалася пра заробкі маладых трэнераў. Атрымалася рэзанансна, піша «Трибуна».
Неўзабаве Качанава нагадала сабе і грамадству пра паняцце мінімальнага заробку, які існуе ў Беларусі. Маладыя трэнеры на мінімалку, мабыць, пакуль не напрацавалі.
Пра трэнераў і іх заробак Качанаву зноў спыталі праз год з невялікім. Пасада чыноўніцы ў дзяржапараце за гэты час паспела змяніцца, а вось рыторыка - не, як, бачым, і заробкі дзіцячых трэнераў. Яны зноў за межамі мінімальнага ліміту, давёўшы, што нават тое, чаго «не можа быць», часам бывае.
Шкада, што 60 даляраў, якія ў часы першага пытання былі эквівалентныя як раз 1,3 мільёна рублёў, ужо не тыя.