19 красавiка 2024, Пятніца, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як падатковы інспектар «прыкрываў» ІП на рынку ў Наваполацку

7
Як падатковы інспектар «прыкрываў» ІП на рынку ў Наваполацку
ФОТА: BYMEDIA

Галоўны падатковы інспектар браў хабар за знішчэнне канкурэнтаў як грашыма, так і абуткам.

Галоўны дзяржаўны падатковы інспектар аддзела аператыўных кантрольных мерапрыемстваў упраўлення кантрольнай работы ІМПЗ Наваполацка на працягу трох гадоў браў хабару ў індывідуальнага прадпрымальніка, што гандляваў абуткам на мясцовым рынку «Дзісна», паведамляе ej.by.

Грошы падатковы інспектар атрымліваў за ўтойванне ад кіраўніцтва падатковай інспекцыі выяўленых парушэнняў і за дапамогу ў ліквідацыі канкурэнтаў прадпрымальніка. У агульнай складанасці, ён незаконна ўзбагаціўся за кошт гандляра на суму 12,38 тыс. рублёў.

Ураджэнец Даўгаўпілса з 2010 года працаваў галоўным дзяржаўным падатковым інспектарам аддзела аператыўных кантрольных мерапрыемстваў упраўлення кантрольнай работы ІМПЗ г. Наваполацка. Рэгулярна ўдзельнічаў у рэйдах па выяўленні парушэнняў заканадаўства індывідуальнымі прадпрымальнікамі на мясцовым рынку «Дзісна».

«У жніўні 2013 года падчас чарговай праверкі на рынку галоўны дзяржаўны падатковы інспектар выявіў, што адзін з індывідуальных прадпрымальнікаў, якія гандлюе абуткам, не выпісаў чэк пакупніку, - распавяла пракурорка аддзела пракуратуры Віцебскай вобласці Наталля Мальцава. - І пацікавіўся ў яго, што будзем рабіць: складаць пратакол, ці ж заплаціце мне 100 даляраў? Бізнесовец аддаў грошы. Пасля чаго падатковы інспектар прапанаваў гандляру за штомесячную плату 100 даляраў заплюшчваць вочы на парушэнні: нявыдачу чэка пакупнікам, гандаль партыямі абутку без суправаджальных таварна-транспартных накладных, і гэтак далей. Прадпрымальнік без асаблівых роздумаў пагадзіўся. Хабар падаткавік браў, як грашыма, так і абуткам для сябе і сваіх сямейнікаў».

Паступова апетыты галоўнага дзяржаўнага падатковага інспектара раслі. І ён прыдумаў яшчэ адну падставу для атрымання хабару. Улетку 2014 года ўраджэнец Даўгаўпілса прапанаваў свайму падапечнаму дапамогу ў арганізацыі заказных пазапланавых тэматычных аператыўных праверак супрацоўнікамі ІМПЗ у дачыненні да яго канкурэнтаў.

«Бізнэсовец перыядычна паведамляў галоўнаму дзяржаўнаму падатковаму інспектару аб індывідуальных прадпрымальніках, якія прадаюць абутак з парушэннямі заканадаўства, - распавяла Наталля Мальцава. - У ходзе пазапланавых тэматычных аператыўных праверак супрацоўнікаў ІМПЗ Наваполацка гэтая інфармацыя, як правіла, пацвярджалася. І гандляроў каралі вялікімі штрафамі і канфіскацыяй тавару. За дапамогу ў ліквідацыі канкурэнтаў галоўны дзяржаўны падатковы інспектар узяў у свайго «падшэфнага» 27 млн недэнамінаваных рублёў».

Вясной 2016 года падатковы інспектар павялічыў да 200 даляраў штомесячную плату за заступніцтва. Бізнэсоўцу гэта не спадабалася, і ён звярнуўся ў праваахоўныя органы. Падчас аператыўнага эксперыменту хабараатрымальніка затрымалі на месцы злачынства.

За атрыманне хабару ў буйнай суме ўраджэнцу Даўгаўпілса прызначана пакаранне ў выглядзе 6 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і з пазбаўленнем права займаць пасады прадстаўнікоў улады і пасады, звязаныя з выкананнем юрыдычна значных дзеянняў, на 5 гадоў . Абвінавачаны не пагадзіўся з прысудам суда і падаў апеляцыйную скаргу, якая яшчэ не разгледжаная.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках