23 красавiка 2024, aўторак, 9:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За тыдзень бязвізавым рэжымам з ЕЗ скарысталася 21 тысяча ўкраінцаў

9
За тыдзень бязвізавым рэжымам з ЕЗ скарысталася 21 тысяча ўкраінцаў

Большасць з іх перасеклі на аўтамабілі мяжу з Польшчай.

Бязвізавым рэжымам з краінамі ЕЗ, які ўвайшоў у дзеянне 11 чэрвеня, скарысталася, паводле стану на раніцу 19 чэрвеня, 21 тысяча ўкраінцаў. Такія звесткі апублікавала на сваім сайце Дзяржаўная памежная службы Украіны.

Усяго ў названы перыяд часу, гаворыцца ў паведамленні, у ЕЗ выехалі больш за 500 тысяч грамадзян Украіны.

Большасць грамадзян, якія скарысталіся бязвізавым рэжымам (8725 чалавек), перасеклі мяжу Украіны з Польшчай на аўтатранспарце. Яшчэ 6745 чалавек адправіліся ў Еўропу па бязвізавым рэжыме на авіятранспарце.

Рост колькасці бязвізавых паездак у ЕЗ, адзначыла Дзяржаўная памежная служба Украіны, прыпадае на выходныя.

Бязвізавы рэжым паездак у краіны ЕЗ для грамадзян Украіны ўвайшла ў дзеянне 11 чэрвеня. Скарыстацца бязвізавым рэжымам могуць украінцы з біяметрычнымі пашпартамі. У краінах ЕЗ па бязвізавым рэжыме яны могуць знаходзіцца з турыстычнымі, дзелавымі і асабістымі мэтамі 90 дзён цягам паўгода.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках