29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Беларуская апазіцыя паказала сваю суб'ектнасць

Зміцер Бандарэнка: Беларуская апазіцыя паказала сваю суб'ектнасць
ЗМІЦЕР БАНДАРЭНКА

Крымінальную справу супраць сям'і Шарэндаў спынілі. Ці спыняць «справу патрыётаў»?

Следчы камітэт Берасцейскай вобласці спыніў пераслед актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Шарэнды і Паліны Панасюк-Шарэнды. Крымінальная справа супраць актывістаў была распачатая за вывешванне ў Берасці расцяжкі «Лукашэнку, ты вырадак! Годзе рабаваць наш народ!», якая, адпаведна з высновай экспэртызы, «цынічна абражала» Аляксандра Лукашэнку.

«17-га лютага нехта вывесіў расцяжку, і праз яе за выраз «Лукашэнка - ты вырадак! Годзе рабаваць наш народ!» завялі крымінальную справу аб абразе дыктатара», - кажа ў інтэрв'ю «Белсату» Андрэй Шарэнда.

У актывістаў было алібі: 17 лютага яны ўдзельнічалі ў Маршы абураных беларусаў і нават атрымалі за гэта штраф.

«Відавочна, што гэта заказная справа з боку ўладаў супраць нас, каб абмежаваць нашу дзейнасць, бо мы актывісты «Еўрапейскай Беларусі», - кажа Паліна Панасюк-Шарэнда.

Андрэя і Паліну перасталі пераследаваць праз адсутнасць у іх дзеяннях складу злачынства і недаказанасцю ўдзелу. Але не варта ўгледжваць тут нейкую справядлівасць следства, кажа былы палітвязень, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка. Справа ў чарадзейных санкцыях, якія рэжым Лукашэнкі можа атрымаць ад Захаду за новых палітвязняў:

«Гэта актыўная міжнародная кампанія салідарнасці і міжнародная дзейнасць лідара «Еўрапейскай Беларусі» Андрэя Саннікава, а другая рэч - міжнародныя сустрэчы і мерапрыемствы ў гэты час, прыезд міністраў замежных спраў, а затым - правядзенне Парламенцкай асамблеі АБСЕ», - мяркуе каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бандарэнка.

Адгэтуль жа і ганебны працяг справы «патрыётаў», які пачаўся пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі аб «аплачаных» Захадам баевіках. Вясной, калі па Беларусі ішлі хвалі пратэстаў супраць дэкрэта аб «дармаедах», КДБ арыштаваў 30 чалавек, абвінаваціўшы іх у падрыхтоўцы «масавых беспарадкаў» і «стварэнні ўзброеных атрадаў». А дзяржаўная тэлевізія паказала прапагандысцкі фільм пра «баевікоў».

На сёння пад вартай застаюцца 14 чалавек, КДБ перадаў справу ў Следчы камітэт. Абвінавачванне ў падрыхтоўцы неісных масавых беспарадкаў знікла.

«Беларуская апазіцыя паказала сваю суб'ектнасць, прапаноўвала перамовы з уладай. Усё гэта стала прычынай таго, што ўлады пайшлі на рэпрэсіі», - кажа Зміцер Бандарэнка.

Справу «патрыётаў» можа спасцігнуць тая ж доля, што і справу аб расцяжцы з «вершам» пра Лукашэнку: да суда яна можа не дайсці.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках