25 красавiка 2024, Чацвер, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці новага закона Парашэнкі для вяртання Данбаса

5
Сталі вядомыя падрабязнасці новага закона Парашэнкі для вяртання Данбаса
ФОТА: REUTERS

Замест рэжыму АТА на паўднёвым усходзе Украіны будзе ўведзены рэжым ваеннага становішча.

Праект закона, у якім замест антытэрарыстычнай аперацыі на Данбасе будзе прапанаваны новы, больш глабальны, фармат супрацьстаяння расейскаму агрэсару, пададуць у Вярхоўную Раду Украіны ў найбліжэйшы час. Пра гэта сёння паведаміў лідар фракцыі БПП Артур Герасімаў ў каментары журналістам, піша liga.net.

«На заключнай стадыі кансультацый аб праекце закона аб рэінтэграцыі Данбаса. У ім два вялікія складнікі. Першы тычыцца антытэрарыстычнай аперацыі», - сказаў ён.

Герасімаў адзначыў, што дзякуючы АТА ўдалося спыніць праціўніка і вызваліць значную частку тэрыторыі ўсходу краіны.

«Цяпер, калі мы выйгралі час, калі мы аднавілі войска, абаронную прамысловасць і калі мы вядзем гібрыдную вайну...мы павінны перайсці на зусім іншы, больш глабальны ўзровень спынення расейскай агрэсіі...Гэта новы ўзровень процідзеяння агрэсару», - сказаў ён.

Другі блок, са слоў Герасімава, тычыцца рэінтэграцыі часова акупаваных раёнаў Данбаса. Ён не ўдакладніў, ці будзе праект закона разгледжаны да канца сесіі (да сярэдзіны ліпеня, - рэд.); адзначыў толькі, што дакумент плануецца падаць у Раду «найбліжэйшым часам».

Герасімаў удакладніў, што ў праекце гаворка не ідзе аб увядзенні ваеннага становішча ў АРДЛА. Ён нагадаў, што механізм увядзення ваеннага становішча ўрэгуляваны і таксама можа быць ужыты без дадатковых змен у заканадаўстве.

«Што тычыцца выкарыстання УСУ, то, сапраўды, цяпер мы можам іх выкарыстаць або падчас ваенных дзеянняў, абвешчанай вайны, або падчас антытэрарыстычнай аперацыі. Цяпер гэтае пытанне будзе ўрэгуляванае», - дадаў ён.

На пасяджэнні пагаджальнай рады прадстаўніца прэзідэнта ў парламенце Ірына Луцэнка паведаміла, што «прадаўжаецца работа» над праектам закона аб дэакупацыі Данбаса. Яна адзначыла, што ў праекце гаворка ідзе ў тым ліку аб прававым статусе ваенных дзеянняў.

«Мы кажам у гэтым законе аб прававым статусе ваенных дзеянняў, мы гаворым аб прызнанні прававога статусу АРДЛА, мы гаворым пра паляпшэнне сацыяльна-эканамічнага кіравання для развязання праблем людзей у зоне канфлікту», - сказала яна.

Раней сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў заявіў, што «прыйшоў час» не проста прызнаць АРДЛА акупаванай тэрыторыяй, а на заканадаўчым узроўні прапанаваць асноўныя пазіцыі для яе вызвалення. Ён мяркуе, што трэба стварыць стала дзейны аператыўны штаб з шырокімі паўнамоцтвамі, які б забяспечваў комплекснае кіраўніцтва УСУ, сілавымі структурамі, у тым ліку і ваенна-грамадзянскімі адміністрацыямі. Мяркуецца таксама, што ў выпадку прыняцця закона будзе змененая і назва ваеннай аперацыі на Данбасе.

Законапраект «у хуткім часе» будзе канчаткова разгледжаны на пасяджэнні РНБА, паведаміла віцэ-спікер Рады Ірына Герашчанка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках