20 красавiка 2024, Субота, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны РФ будзе ўважаць усе самалёты ЗША над Сірыяй за «паветраныя мэты»

40
Мінабароны РФ будзе ўважаць усе самалёты ЗША над Сірыяй за «паветраныя мэты»

Мінабароны Расеі спыніла ўзаемадзеянне з ЗША ў рамках мемарандума аб прадухіленні інцыдэнтаў у небе над Сірыяй.

Пра гэта гаворыцца ў заяве міністэрства, якая паступіў у РБК.

Вайскоўцы заявілі, што ў небе над Сірыяй на захад ад Еўфрата «самалёты і беспілотнікі міжнароднай кааліцыі ў Сірыі будуць брацца на суправаджэнне сродкамі СПА Расеі». На такія захады ў міністэрстве пойдуць пасля знішчэння сірыйскага знішчальніка-бамбавіка Су-22.

У Мінабароны дадалі, што баявыя дзеянні авіяцыі ЗША супраць «законных узброеных сіл дзяржавы-- чальца ААН» з'яўляюцца «фактычна ваеннай агрэсіяй у дачыненні да Сірыйскай Арабскай Рэспублікі».

Падчас нападу ВПС ЗША ў паветранай прасторы Сірыі працавалі самалёты расейскіх ВКС, аднак камандаванне кааліцыйных сілаў не выкарыстоўвала існы канал сувязі паміж паветранымі камандаванне авіябазы Эль-Удэйд (Катар) і авіябазы Хмеймім для прадухілення інцыдэнтаў у паветранай прасторы Сірыі.

«Разглядаем гэтыя дзеянні амерыканскага камандавання як свядомае невыкананне сваіх абавязанняў у рамках мемарандума аб прадухіленні інцыдэнтаў і гарантаванні бяспекі палётаў авіяцыі падчас аперацый у Сірыі ад 20 кастрычнiка 2015 года», - рэзюмавалі ў Мінабароны.

Як распавяла РБК крыніца ў Мінабароны Расеі, ЗША знаходзяцца ў Сірыі на незаконных падставах. «Законныя прадстаўнікі ёсць у ААН, але яны там без права знаходжання на гэтай тэрыторыі. І тое, што зрабілі амерыканцы, магло тэарэтычна адбіцца на нашай бяспецы», - патлумачыла крыніца. Таму, паводле яе слоў, мемарандум спыняе свае дзеянні. «Больш за тое, гэтая зона трапляе пад дзеянні нашых СПА. І калі там нехта паляціць, то нашы сістэмы будуць на іх рэагаваць», - сказаў на заканчэнне ён.

Раней сёння, 19 чэрвеня, міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заклікаў узгадняць усе дзеянні ў Сірыі «на зямлі» з Дамаскам. «Мы зыходзім з таго, што неабходна напоўніцу паважаць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Сірыі, як гэта прадугледжана ў рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН 2254 і ў іншых дакументах ААН», - сказаў кіраўнік расейскага МЗС, падкрэсліўшы, што ўсе ўдзельнікі працэсу павінны забяспечваць скаардынаванасць дзеянняў.

Напярэдадні ўначы стала вядома, што кааліцыя ЗША 18 чэрвеня збіла знішчальнік урадавага войска Сірыі ля горада Рака.

У сваю чаргу ў кааліцыі заявілі, што «не шукаюць канфлікту з сірыйскім рэжымам, расейскімі сіламі або сіламі, якія падтрымліваюць рэжым», але будуць абараняць сваіх партнёраў. Паводле іх версіі, сірыйскі Су-22 быў збіты пасля таго, як скінуў бомбы побач з байцамі «Сіл дэмакратычнай Сірыі» (СДС). Аперацыя была праведзеная «ў адпаведнасці з правіламі выкарыстання сіл і сродкаў і калектыўнай самаабароны партнёраў кааліцыі», заявілі ў кааліцыі.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках