19 красавiка 2024, Пятніца, 11:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка: Хачу паглядзець у вочы сексоту

14
Леанід Судаленка: Хачу паглядзець у вочы сексоту
Леанід Судаленка

Вядомы гомельскі праваабаронца пракаментаваў прызнанне стваральніка сайта gomelbest.com.

Гамяльчук Сяргей Васільеў, які эміграваў у Польшчу, даў прызнаўся на перадачы «Белсату», якія заданні КДБ выконваў цягам дваццаці гадоў.

Сярод іншага гаворка ішла аб стварэнні і абслугоўванні сайта gomelbest.com, які крытыкаваў гомельскую апазіцыю і грамадскіх дзеячаў рэгіёну.

Адным з частых герояў публікацый рэсурсу быў прававы інспектар прафзвязу РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка. На просьбу «Салідарнасці» ён пракаментаваў прызнанні Васільева.

Са слоў праваабаронцы, калі прызнанні Васільева пацвердзяцца, можна будзе сказаць, што менавіта ён на заданні КДБ апошнія 10 гадоў пісаў паклёпніцкія артыкулы на ягоны адрас.

- Акрамя таго, ён учыніў супраць мяне крымінальнае злачынства, - падкрэсліў у экспрэс-каментары Судаленка.

Праваабаронца сцвярджае, што ў 2015 годзе Сяргей Васільеў мог узламаць ягоную электронную пошту і разаслаць ад яго імя парнаграфічны ролік. Судаленка распавёў пра тое, як гэта стала магчымым: з ягоных слоў, стваральнік сайта gomelbest.com не раз бываў у офісе дэмакратычных сіл Гомеля на вуліцы Палескай, пароль ад wi-fi быў напісаны на дошцы.

- Кожны, хто заходзіў на офіс, мог бачыць гэты пароль. У 2015-м ён разаслаў ролік на пошту падатковай інспекцыі і абласной управы Следчага камітэта. І такім чынам учыніў крымінальнае злачынства. Я, безумоўна, шукаў тады таго, хто гэта мог зрабіць. Але супрацоўнікі міліцыі заявілі мне, што ролік разаслалі з Вялікай Брытаніі, - распавёў праваабаронца.

Леанід Судаленка сумняваецца ў агучаных Васільевым матывах ягонага прызнання:

- Я не ведаю, у якім ён цяпер статусе знаходзіцца ў Польшчы. Ягонае прызнанне як раз і паказвае на тое, што ён будзе спрабаваць прасіць палітычны прытулак. Калі б яму патрэбна была карта паляка, то ён наўрад ці б рабіў такую заяву, або зрабіў бы гэта пазней. А раз ён кажа пра небяспеку з боку КДБ на радзіме, то, хутчэй за ўсё, будзе прасіць прытулак.

Гаворачы аб асабістым дачыненні да Васільева, гомельскі праваабаронца падкрэсліў:

- Што я зычу гэтаму чалавеку? Хацеў бы я яму ў вочы паглядзець. Хачу, каб ён публічна прызнаўся, што рассылаў парнаграфію ад майго імя, узламаўшы маю пошту. Думаю, мне б гэтага было дастаткова, каб кампенсаваць шкоду, якую ён за дзесяць гадоў зрабіў не толькі мне, але і маёй сям'і. Напрыклад, калі гучалі пагрозы на адрас аднаго з маіх сыноў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках