19 красавiка 2024, Пятніца, 11:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі правялі акцыю ў памяць пра Васіля Быкава

Менчукі правялі акцыю ў памяць пра Васіля Быкава

Вялікаму беларускаму пісьменніку сёння магло споўніцца 93 гады.

На Усходніх могілках сталіцы ля магілы Васіля Быкава адбылося ўскладанне кветак і памінальнае мерапрыемства, прысвечанае чарговай гадавіне з дня нараджэння вялікага беларускага пісьменніка і мысляра, паведамляе «Радыё Рацыя».

Традыцыйна сабраліся аднадумцы і сябры дзядзькі Васіля, як яго называлі пры жыцці. Паэт Уладзімір Някляеў, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч, перакладчык і палітык Лявон Баршчэўскі, выдавец Уладзімір Сіўчыкаў. А таксама ўдава Ірына Міхайлаўна, якой былі перададзеныя новыя друкаваныя выданні апошніх аповесцяў Быкава. Быў перададзены таксама спецыяльна выпушчаны да гэтага дня мастаком Янам Жвірблем першы графічны раман паводле матываў аповеду «Сваякі».

Сегодня Василю Быкову исполнилось бы 93. Накануне на его родине в деревне Бычки состоялась 10-я церемония вручения премии «За свободу мысли» имени Василя Быкова. В этом году ей был удостоен 36-летний политик и экс-политзаключенный Дмитрий Дашкевич.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках