24 красавiка 2024, Серада, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэнтрабанк Літвы прагназуе больш хуткі рост эканомікі

2
Цэнтрабанк Літвы прагназуе больш хуткі рост эканомікі
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Літве ўдалося пераарыентаваць экспарт з Расеі на заходні кірунак.

Паводле найноўшых прагнозаў аналітыкаў цэнтрабанка, сёлета валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Літвы павінен павялічыцца на 3,3%, а ў наступным прырост замарудзіцца да 2,8%, паведамляе delfi.lt.

У сярэдзіне сакавіка прагназавалася, што эканоміка краіны павялічыцца на 2,6%, а ў 2018-м - на 2,8%.

«Экспарт тавараў павялічыўся ў кірунку Усходу і Захаду, асабліва падскочыў экспарт. У якасці паспяховага прыкладу гэтага мы можам адзначыць транспартны сектар, які з Расеі пераарыентаваўся ў заходнім кірунку і ў стане паспяхова расці», - адзначыў у панядзелак на прэс-канферэнцыі дырэктар Службы эканамічнай і фінансавай стабільнасці цэнтрабанка Гедымінас Шымкус.

Са слоў Шымкуса, павышэнню прагнозаў гадавога прыросту эканомікі спрыялі і неапраўданыя спадзевы аб павелічэнні заробкаў.

Эканаміст LB мяркуе, што прагноз на 2018 г застаецца ранейшым, бо рост заробку можа быць больш сціплым.

Банк мяркуе, што сярэдні заробак сёлета павінен павялічыцца на 6,5%, у 2018-м - на 5,7%. Чакаецца, што інфляцыя сёлета складзе 3,2%, налета кошты вырастуць на 2,2%.

Прагназуецца таксама, што экспарт Літвы сёлета ўзрасце на 3,9%, у 2018-м - на 4,3%. Узровень беспрацоўя, які летась дасягаў 7,9%, сёлета павінен зменшыцца да 7,3%, а ў 2018-м - да 7,1%.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках