24 красавiка 2024, Серада, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З'явіліся новыя факты пра смерць 9-гадовага хлопчыка ў дзіцячым лагеры

22
З'явіліся новыя факты пра смерць 9-гадовага хлопчыка ў дзіцячым лагеры

Новыя падрабязнасці мяняюць усю сутнасць справы.

Следчы камітэт дасць ацэнку рабоце медыкаў, якія надавалі дапамогу загінуламу ў лагеры Бераставіцкага раёна Уладу. Як адзначыў кіраўнік структуры Іван Наскевіч, следчыя будуць зыходзіць з якасці і своечасовасці надання меддапамогі, піша onliner.by.

- Мы залежым ад высноў судова-медыцынскай экспэртызы і на службовай праверкі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, - перадае БелТА словы Наскевіча. - Пакуль рана рабіць нейкія высновы аб прычынах смерці, магу сцвярджаць толькі адно, што крыміналу ніякага мы не бачым. Следчы камітэт будзе даваць ацэнку гэтай сітуацыі, зыходзячы з якасці і своечасовасці надання медыцынскай дапамогі адпаведнымі службовымі асобамі.

Наскевіч адзначыў, што 9-гадовы хлопчык звярнуўся па медыцынскую дапамогу да медперсанала дзіцячага аздараўленчага лагера ў Бераставіцкім раёне, дзе адпачываў.

- Толькі раніцай наступнага дня пасля паўторнага звароту да медыкаў лагера на карэце хуткай дапамогі хлопчык быў дастаўлены ў Бераставіцкую ЦРЛ, да канца дня яго перавезлі ў абласную лякарню, дзе да раніцы дзіця памерла, - дадаў ён.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках