17 красавiка 2024, Серада, 2:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы пачаліся вялікія вучэнні хаўруснікаў па NATO

1
У Польшчы пачаліся вялікія вучэнні хаўруснікаў па NATO
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Мэтай манеўраў з'яўляецца адпрацоўка абароны «слабага месца» на мяжы з Расеяй.

У Польшчы паблізу літоўскай мяжы пачаліся вучэнні NATO з удзелам амерыканскіх, брытанскіх, літоўскіх і харвацкіх вайскоўцаў, паведамляе «Радыё Свабода».

У NATO заяўляюць, што мэтай манеўраў з'яўляецца адпрацоўка абароны «слабага месца» на мяжы з Расеяй. Паўночнаатлантычны саюз падазрае Расею ў падрыхтоўцы нападу на балтыйскія краіны. Масква зняпраўджвае гэтыя падазрэнні і мяркуе, што NATO дэстабілізуе абстаноўку ў рэгіёне.

У верасні Расея правядзе ўласныя вучэнні з удзелам вайскоўцаў з Беларусі паблізу рэгіёну, дзе цяпер праводзяцца вучэнні NATO.

Паўночнаатлантычны саюз умацаваў сваю прысутнасць ва Усходняй Еўропе пасля расейскай анэксіі Крыма ў 2014 годзе і падтрымкі, якая надаецца Масквой сепаратыстам на ўсходзе Украіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках